ДЗЕДАВІЦА

НАШЧАДАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАБ НАШЧАДАК БЫЎ РАЗУМНЫМ

    06.02.2008

    Аксіння-Паўзіміца, Паўхлебніца.

    Менавіта так называлі ў народзе святую Ксенію Пецярбургскую, якая ўшаноўваецца ў царкоўным праваслаўным календары 6 лютага. Святая Аксіння стала заступніцай і ахоўніцай сям’і, а таксама ахвяравальніцай розуму дзецям. І па сённяшні дзень да яе звяртаюцца з малітвамі і просьбамі.

    Акрамя гэтага ў народзе добра ведалі, каб дзіця было разумным, цягнулася да навукі, неабходна было пры першым рытуальным купанні, якое выконвалі на дзевяты дзень пасля нараджэння дзіцяці побач абавязкова пакласці Біблію ці проста кнігу.

    На працягу першага года жыцця малога не стрыглі -- каб “не скараціць” розум. Першы пострыг рабілі роўна у год. Самы старэйшы чалавек у родзе (дзядуля, бабуля) садзілі малога на калені і на макаўцы выстрыгалі крыжападобна некалькі пасмаў валасоў, якія загортвалі у чырвоны ласкут тканіны і клалі за абразы. Верылі, пакуль валасы зберагае чырвоны кут, з дзіцем нічога дрэннага не здарыцца.

    Пасля нараджэння дзіцяці высушвалі і завязвалі на вузел яго пупавіну. Калі яму спаўнялася тры гады (па некаторых звестках сем год), яму давалі гэтую пупавіну і прасілі развязаць яе. Тым самым хацелі паспрыяць яго развіццю розуму, талентам і здольнасцям.

    Калі дзіця спраўлялася з такім заданнем, лічылася, будзе разумным чалавекам. Забаранялі дзіцяці есці за чытаннем. Тлумачылі гэта так: каб “не заела” свой розум.

    А яшчэ ведалі некаторыя хітрыкі: каб лепей засвоіць вывучанае, неабходна пакласці пад падушку на ноч разгорнутую кнігу на тым месцы, дзе чытаў. Але папярэджвалі: нельга пераварочваць кнігу дагары вокладкай -- веды не затрымаюцца ў галаве. Лепш яе пакласці старонкамі ўверх.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19304




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz