ДЗЕДАВІЦА

НАВІНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАВІНА

    Архаічнае свята ўраджаю ў паўночна – заходніх раёнах Беларусі, што адбывалася восенню, у верасні блізка да восньскага раўнадзення, перад святам Багача (Багатуха). Свята мае пэўнае падабенства да апісанага ў навуковай літаратуры святкавання, якое ладзілі ў славянскім рэлігійным цэнтры ў Арконе ў храме Светавіда на востраве Руген да таго, як ён быў разбураны германцамі.

    Толькі ў Аркону з’яджаліся прадстаўнікі славянскіх плямён, а на Н. збіраўся ўвосень увесь род, свята мела сямейны пачатак. На пачатку XX ст. на Н. з’язджалася радня, мусіць, нейкім чынам папярэдне дамаўляліся, да каго ехаць. Асноўная абрадавая дзея, як і на Дзяды, палягала ў багатым пачастунку, патрэбна было зварыць, прыгатаваць стравы з усяго, што вырасла за лета.

    Як перад кожным гадавым святам, праводзілася ачышчэнне ўсяго, забівалася ахвяраваная Н. жывёла – баран, вяпрук, цялё. Жывёліну ахвяравалі звычайна малую, якую – небудзь драбнейшую, горшую за астатніх. Лічылася, што ахвяраванае Н. вельмі хутка расце, папраўляецца. Калі ж бы гаспадар захацеў удалую жывёліну захаваць, замяніць іншай, няўхільна наступіць кара – жывёліна падзе.

    Нездарма пра чалавека, што ўмее трымаць слова, прымаўка кажа: “У яго дакляраванае, што ахвяраванае”, г. зн. абавязкова будзе выканана. Такое ўшанаванне Н., казалі, спрыяе здароўю людзей. Н. называлі не толькі свята, але і ўсё новае, што вырасла сёлета, што каштуеш першы раз: ягады, садавіна, гародніна ды інш. Каштуючы Н., патрэбна было папярэдне вымавіць формулу – замову:

    “Навіна ў рот, 

    Здароўе ў жывот, 

    Мядзведжа сіла,   

    Заячы паварот,

    - (Мядзельскі р-н). (Паводле ўласных звестак з Мядзельскага р-на).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3613

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz