ДЗЕДАВІЦА

КАРЫТА, НАЧОЎКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАРЫТА, НАЧОЎКІ

    Знакавы патэнцыял К. рэалізуецца найперш у народнамедыцынскіх рытуалах. “Асурочанае” дзіця клалі пад К. ля парога хлява і праганялі праз яго свіней, гушкалі над К., калі моцна плакала; з К. умываліся, каб мінуліся сурокі; накрываліся К. у час прыступу эпілепсіі.

    Змяшчэнне пад К. актуалізуе дамінавальныя ў народнай медыцыне ідэі другога нараджэння, што забяспечваецца сімвалічным атаясамленнем К. і дамавіны. Іх судачыненне звязанае з падабенствам вонкавай формы.

    У падблюднай песні радок “Стаіць карыта ды другім накрыта” прадказвае смерць; вядомыя і выпадкі выкарыстання К. у якасці труны: у ім “хавалі” міфалагічных персанажаў, неслі тапіць ляльку Кастраму.

    У К. перацягвалі ў новую хату Дамавіка. Само змяшчэнне пад К. (у нябачную прастору) сімвалічна накіроўвалася на ўзнаўленне “таго” свету” На думку Ў. І. Коваля, у фраземах кшталту “пасадзіць пад карыта” – “ажаніцца, выйсці замуж раней, чым старэйшы брат, сястра” адлюстроўвалася ідэя перавагі малодшых, якія з’яўляюцца больш жыццяздольнымі, чым старэшыя брат ці сястра. Аднак у казках кшталту “Залатая яблынька” мачаха хавае пад К. падчарку ад жаніха – гусара.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2402




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz