ДЗЕДАВІЦА

ЛЕГЕНДА АБ УЗНІКНЕННІ БРАСЛАВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЕГЕНДА АБ УЗНІКНЕННІ БРАСЛАВА

    Яе галоўныя героі – князі Дзвін і Друйка, іх дачка Дрыва і тры маладыя княжычы Снуд, Ноў і Брас. Сюжэт легенды звязаны з каханнем і барацьбой за руку Дрывы. “Некалі, даўно–даўно, сярод блакітных азёр, на вялікай гары стаяў прыгожы горад, умацаваны башнямі.

    А сярод горада ўзвышаўся замак. Жыў у гэтым замку багаты князь Дзвін. У бітвах ён заўсёды перамагаў ворагаў, усе ў замку дрыжалі перад ім. Багацце, слава, улада – усё ў яго было, але князь сумаваў. Усе ведалі: ён хмуры і злосны таму, што няма ў яго сына.

    Канчаўся слаўны род Дзвіна. Была ў яго прыгожая дачка Дрыва, якую кахалі тры маладыя князі – Снуд, Ноў і Брас. Аднойчы князь Дзвін са сваёй дружынай адправіўся ў паход. Дома засталася Дрыва са сваёй маці Друйкай.

    Дрыва пацяшалася з маладых князёў. Яна сказала ім, кожнаму паасобку, што пойдзе за таго, хто свой меч у саперніку пакіне. Снуд і Ноў рашылі забіць Браса. Яны зрабілі засаду на дарозе, па якой Брас павінен быў везці падарункі для князёўны.

    Брас нібы прадчуваў нядобрае і з падарункамі да Дрывы ў той вечар паслаў свайго слугу. Снуд і Ноў думалі, што забілі Браса, а яны забілі слугу. І накіраваліся ў замак. Але браты ведалі аб жорсткай умове князёўны: у жывых павінен застацца толькі адзін.

    Зноў зазвінелі мячы. Снуд трапіў у самае сэрца Нова, але і сам хутка памёр ад ран. Так загінулі абодва князі. Брас даведаўся пра гэта і прыехаў у замак. Дрыва выбегла яму насустрач: “Любы мой, - сказала яна, - бой закончыўся, браты твае загінулі.”

    Паглядзеў на яе з пагардай горды Брас і адказаў: - “Злосная княжна! Тваё каханне мне не патрэбна.”- і пайшоў. Прыгажуня Дрыва выбегла з замка і кінулася ў возера. Не вынесла вялікага гора яе маці і таксама хутка памерла.

    Праз некаторы час вярнуўся з паходу князь Дзвін, але і ён нядоўга пражыў. Горадам кіраваць застаўся князь Брас. Слаўны гэта быў князь, вельмі справядлівы, але ўсё жыццё пражыў адзін.

    Хочацца верыць: мабыць і праўда кіраваў тут некалі магутны князь Дзвін, і была ў яго дачка Дрыва, якую кахалі тры маладыя князі Снуд, Ноў і Брас. Ці не іх імёны жывуць у назвах самаго горада Браслава, рэк Дзвіны, Друйкі, азёр Дрывяты, Снуды, Навяты… (па кн.: Легенды і паданні. Мн., 1983, С. 266 – 267)

    Крыніца: http://vlib.by/PRIDVINIE-1/BRASLAV/Legends-BRASLAV.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz