ДЗЕДАВІЦА

“ВЯСЕЛЬНАЕ ДРЭЎЦА”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “ВЯСЕЛЬНАЕ ДРЭЎЦА”

    “Вясельнае дрэўца” — знак грамадскага прызнання і магічнага экраніравання маладых. Гэты важны атрыбут вясельнага абраду сімвалізаваў момант “пераходу” — разрыў з дзявочымі гадамі і стварэнне сваёй сям’і.

    Па форме гэта невялікае дрэўца (некалькі галінак, вершаліна) з елкі, сасны, піхты, радзей з верасу, бярозы, арэшыны. Упрыгажэннем вясельнага дрэўца маглі быць жывыя кветкі, вечназялёныя расліны (барвінак, плюшч, лаўр), яблыкі, пер’е хатняй і лясной птушкі, арэхі, ягады каліны, калоссе, рознакаляровыя стужкі, а таксама сушаныя кветкі ці вырабленыя з паперы.

    Вясельнае дрэўца сімвалізавала дзявоцкасць, таму яго яшчэ звалі “прыгажосць” ці “воля”. Раніцай вясельнае дрэўца ставілі на плоце перад хатай нявесты, тым самым паказваючы, што вяселле пачынаецца.

    Пасля заканчэння вяселля дрэўца ламалі і па галінцы давалі гасцям (такім жа чынам, як і дзялілі вясельны каравай паміж усімі ўдзельнікамі вясельнай урачыстасці).

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27614




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz