ДЗЕДАВІЦА

КЛЕТНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КЛЕТНІК

    Адмена вогненнага лятучага змея, Цмока, які свайму гаспадару можа прыносіць незлічоныя багацці. К. блізкі да Дамавіка, але адрозніваецца ад яго найперш тым, што ніколі не жыве ў хаце.

    Сваю назву ён атрымаў паводле характэрнага месца свайго пражывання – у клеці (істопцы). К. звязаны з паветранай і вогненай стыхіямі. Заводзілі К. штучна. Для гэтага трэба было дачакацца, пакуль сямігадовы чорны певень знясе яйка незвычайнай формы, падобнай да ракавіны смаўжа.

    Калі гэтае яйка вынасіць падпахай тры гады, то з яго вылупіцца маленькае змеяня, якое трэба было вельмі клапатліва даглядаць. Па нейкім часе К. пачынае лётаць, адшукваць схаваныя ў зямлі скарбы і прыносіць іх свайму гаспадару.

    Пра ўдачлівага або нечакана разбагацелага гаспадара на Беларусі казалі: “Яму змей грошы носіць”. Улюбёная страва К. – яешня, але ні ў якім разе не салёная. Яе штодня гаспадары прыносілі ў клець.

    К. страшэнна крыўдлівы і помслівы. За пасоленую яешню і за любыя іншыя крыўды ён звычайна помсціў пажарам. Выглядам К. быў падобны на вялізнага вужа з тым адрозненнем, што быў увесь нібы залаты, гарэў, як агонь, і меў крылы.

    Часам уяўлялі яго ў абліччы чалавека, які ўмее лётаць, што стасуецца з іншымі ўяўленнямі пра прыгажуна змея-пярэваратня. Убачыўшы ў небе палёт метэора, а тым болей баліда, сяляне казалі:

    “Змей паляцеў”. Бліжэйшымі “сваякамі” К. з’яўляюцца літоўскія айтварасы.

    Але на складванне вобразу К. істотна паўплывалі распаўсюджаныя ў сярэднявечнай Еўропе міфалагічныя аповеды пра васіліскаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2622




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz