ДЗЕДАВІЦА

БОСЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БОСЫ

    БОСЫ - разуты, прыкмета чалавека, якой у народнай культуры надаецца то станоўчая, то адмоўная семантыка. Разуменне ступнi як мяжы, той кропкi, якая наўпрост злучае чалавека з нiзам, з iншасветам, актуалiзуе неабходнасць выканання пэўных рытуалаў менавiта босымi: босыя дзяўчаты суправаджалi «Куст», дзецi аббягалi хату на Саракi, мялi на Благавешчанне ды iнш.

    Здыманне абутку забяспечвала максiмальна поўнае далучэнне да звышнатуральнага. З другога боку, разутасць разумелася як негатыўная прыкмета. Паўсюль у народных тлумачэннях бачыць сябе ў сне разутым азначала смерць бацькоў, галечу, страту. Шырока распаўсюджана забарона хадзiць абутым аднанож, бо памрэ адзiн з бацькоў цi прыйдзе хвароба.

    Разам з тым успрыманне нябожчыкаў як заўсёды абутых, што i забяспечвала iх вяртанне ў пэўныя тэрмiны, вызначыла пахаванне чарадзеяў, забойцаў i пад. босымi, каб унікнуць iх «хаджэння». На Палессi басата цi паўабутасць лiчыліся прыкметай прыналежнасцi да нячыстай сiлы на Юр’еў дзень ведзьма з’яўлялася на выпасе ля кароў босай цi ў абутку з развязанымi шнуркамi. Натуральна, прыкмета Б. знаходзiлася ў самай шчыльнай сувязi з сiмволiкай ног (гл. Нага).

    Ногi, як атрыбут нiзу, захоўваюць яго асноўныя якасцi: увасабляюць жыццё i плоднасць, а таксама судачыняюцца з хтанiчнай, тагасветнай прасторай i яе насельнiкамi. Таму ногi абавязкова прыкрываюць, i разуванне магчымае толькi ў «сваiм», родным месцы, або ў рытуальназнакавых кантэкстах.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/692.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz