ДЗЕДАВІЦА

ДРУЖКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДРУЖКА

    Вясельны чын з бліжэйшай світы маладой, незамужняя сястра (родная ці дваюрадная), дачка хросных бацькоў, блізкая сяброўка маладой. Д. (баяркі, бальшанкі, паднявесціны, шаферкі, асістэнткі) суправаджалі маладую на працягу вяселля ў яе хаце да ад’езду да маладога.

    Колькасць Д. была звычайна няцотнай (3, 5, 7 і болей), сярод якіх вылучалася старшая Д. (галоўная, першая), сярэдняя (другая), малодшая (трэцяя) і г. д.

    Старшая Д. – асноўная памочніца маладой і ўдзельніца вясельных абрадаў: яна хадзіла разам з маладой на запросіны, удзельнічала ў выпяканні каравая, віла вянок на суборную суботу, заплятала і расплятала касу на пасадзе, прышывала кветкі да шапкі або да кашулі маладога, “прадавала” маладую і месца каля яе за сталом маладому.

    Асноўныя атрыбуты старшай Д. – прыгожа аздоблены і большы па памерах, чым у іншых Д., вянок і кветка злева на грудзях. Д. з дружком на працягу ўсяго вяселля насілі за пазухай невялікія булачкі хлеба з крыжамі на скарынцы.

    Звычаёвае права не дазваляла дзяўчыне больш за 2 разы ў жыцці быць Д. (тое ж права забараняла маладой быць сваццяй на вяселлі сваёй Д.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12783

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz