ДЗЕДАВІЦА

ЕЎНІК, АСЕТНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЕЎНІК, АСЕТНІК

    Еўнік. Малюнак Валеры Славук

    Сядзібны дух, які жыве ў еўні (асеці), у печы ці на печы. Блізкі сваяк Лазніка, з якім яднаецца вогненым паходжаннем, і Дамавіка, ад якога ён адрозніваецца толькі тым, што з’яўляецца не ў белай вопратцы, а ўвесь чорны ад дыму, з палаючымі, нібы вуголлі, вачыма.

    Часцей Ё. Нябачны для людзей, але калі робіцца бачны, то ўяўляе сабою чалавекападобную масу, дзе праз сажу, пыльнае павуцінне і наліплую мякіну нельга разгледзець яго асобныя формы. Ё. Рупіцца каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, пасылае патрэбы для веяння скразняк, дапамагае спорыць работу.

    Калі ў сушні апрацоўваецца лён і пянька, ён дапамагае каля мялкі і трапалкі. Любіць Ё., калі сушня замяняе лазню, і моды змыць з сябе сажу і пыл. Ё. Рэдка пакідае печ ці сушыльную жордку і робіць гэта толькі тады, калі трэба агледзець ток, склады снапоў, паназіраць за малцьбою і работнікамі аьо калі неабходна выкашляць пыл і сажу.

    Пры наведванні асеці непатрэбнымі асобамі Ё. Палохае іх, а ненавісніка можа задушыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Ё. Не баіцца звычайнага агню і можа спакойна збоку назіраць за пажарам, каб потым вярнуцца на сваю печ ці на абгарэлае бервяно і жыць да адбудавання новай асеці.

    Аднак Ё. Можа загінуць у пажары ад маланак: мякуінны пыл імгненна ўспыхвае, і Ё. Згарае, не пакідаючы пасля сябе ні пылінкі. Іншы Ё. Не пойдзе ў ёўню, адбудаваную на тым самым месцы: пабудова застанецца без нячысціка. Каб злагодзіць Ё., прыносяць яму ахвяру: пры наладжванні ёўні адзін сноп кідаюць у агонь, каб Ё. “была занятка”. Калі ж угнявіць яго, ён сам пачынае паліць снапы і ёўню.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1512




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz