ДЗЕДАВІЦА

ПІЛIПАЎСКIЯ ЗАПУСТЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПІЛIПАЎСКIЯ ЗАПУСТЫ

    З 27 лiстапада ў праваслаўных вернiкаў пачынаецца Пiлiпаўскi пост, якi быў прызначаны ў ІV–V стагоддзях для падрыхтоўкi да святкавання Раства Хрыстовага. Гэты пост у народным асяроддзi назвалi ў гонар святога апостала Фiлiпа (Пiлiпа), якi ўшаноўваецца менавiта ў гэты дзень.

    Апостал Фiлiп – адзiн з дванаццацi вучняў Хрыстовых. Пасля уваскрасення Iсуса стаў прапаведнiкам у Галiлеi, Грэцыi, Малой Азii i Сiрыi. Здзейснiў шмат цудаў, лячыў хворых, уваскрашаў памерлых. У 87-гадовым узросце ён па-пакутнiцку памёр.

    Мошчы апостала Фiлiпа знаходзяцца ў Рыме ў царкве 12 апосталаў. Апосталу Фiлiпу моляцца пры розных немачах, асаблiва пры захворваннях вачэй i ўкусах змей, у жалобе i смутку. У Беларусi гэты час называлi яшчэ «Пiлiпаўка» i прыгаворвалi: «Пiлiпаў пост – да святак масток».

    Перад Пiлiпаўкай наладжвалi апошнiя вяселлi, таму ў песнях пяецца: «Была восень, цяпер зiма, былi хлопцы, цяпер няма». «Кудзелiца – першы тыдзень прадзення на Пiлiпаўскi пост» – да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва: «У запусты на Пiлiпаўку пачынаюцца вячоркi i попрадкi».

    На запусты паўсюдна было прынята выносiць на двор пачастункi для дамавiка, каб вялася свойская жывёла. Таксама гэты дзень стаў знакавым для вызначэння надвор’я на блiжэйшую i далёкую перспектыву:

    Трывалы снег ляжа прыкладна 27 лiстапада. Перазiмак (з 27 лiстапада да 23 снежня) – пачатак зiмы.

    Калi варона голас падае – да адлiгi.

    Шэрань на дрэвах – да марозу, туман – да адлiгi, а калi шэрань была ўначы, днём будзе снег.

    Калi непагадзь суправаджае калядныя запусты (апошнi дзень перад постам), то можна разлiчваць на ўраджайнае лета.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b55983087fb061e6.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz