ДЗЕДАВІЦА

ПОЎНАЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОЎНАЧ

    Найбольш сакралізаваны адрэзак часу ў сістэме сутак, які асэнсоўваецца як свайго роду “антычас”. Семантыка П. чытаецца ў сістэме апазіцый жыццё/смерць, чысты/нячысты. П. – час, максімальна адкрыты пранікненню ўсіх магчымых праяў іншасвету, перыяд актывізацыі вясковых чараўніц і ведзьмакоў.

    Як межавы час П. найбольш спрыяльны для кантакту з тагасветнай прасторай і яе прадстаўнікамі, што асбліва наглядна ў варожбах і магічных дзеяннях “чорнай” і любоўнай магіі. П. як злы, небяспечны час патрабуе адпаведных паводзінаў (да прыкладу, не ісці ў лазню, на могілкі і да т. п.) і абарончых захадаў супраць пранікнення іншасвету.

    Найбольш небяспечным для чалавека выступае час пасля П. да першых пеўняў, або да світанку. Гэта час нежыці, своеасаблівы перапынак у часавым цыкле, прамежак паміж смерцю і новым нараджэннем.

    У гадавым цыкле П. адпавядаюць Крывыя калядныя вечары. На працягу года існуюць і найбольш вылучаныя, незвычайныя поўначы. На Новы год у П. “усяка жывёла гаворыць якраз тую гадзіну, калі пан Езус нарадзіўся”, у П. перад днём св. Духа русалкі плюхаюцца ў вадзе або калышуцца на бярэзінах, менавіта ў Купальскую П. зацвітае папараць – кветка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ПОЎНАЧ

    Успрыняцце поўначы ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян найбольш складанае i супярэчлiвае. Складанае — таму што менавiта з гэтым прамежкам часу звязана ледзь не самая вялiкая колькасць магчымых звычаёвых дзеянняў; супярэчлiвае — таму што каштоўнасная арыентацыя рытуальнай практыкi гэтага часу мае фактычна ўзаемавыключальны характар.

    l З аднаго боку, менавiта ў поўнач адбываецца хрэсны ход у праваслаўных храмах на Вялiкдзень, а з iншага, поўнач — гэта час разгулу сiлаў, якiя супрацьстаяць духоўнаму свету чалавека. Апоўначы ведзьмы спраўляюць шабаш, у гэты ж час адбываецца беззваротнае пагадненне па продажы чалавечай душы д'яблу.

    l У магiчнай практыцы шырока выкарыстоўваецца перапаленая ў поўнач соль.

    l Дзякуючы таму, што купальскай ночы папярэднiчалi самыя доўгiя i пагодлiвыя днi, увесь раслiнны свет атрымаў вялiзны жыццесцвярджальны зарад энергii. Гэта акалiчнасць шырока выкарыстоўвалася ў лекарскай практыцы дзякуючы таму, што гаючыя зёлкi быццам бы ўвабралi ў сябе ўсю энергiю сонца i космасу цалкам.

    Магутнасць патоку сонечнай энергii была настолькi моцнай, што, па народным усведамленнi, менавiта ў гэту ноч пачынала расцвiтаць папараць-кветка, якая, як нам падаецца, павiнна была сфакусаваць у сабе ўвесь патэнцыял дзённага свяцiла, якое ў гэту ноч пачынала незваротны шлях да "сталасцi", да сваёй смерцi.

    l Момант сустрэчы новага года прыпадае на поўнач.

    l Асаблiвае меса ў народным календары займае i калядная ноч. Час мiжыкалядзi (г.зн. перыяд памiж першай i трэцяй куццёй) называецца крывымi вечарамi. У гэты час забараняецца шырокi спектр гаспадарча-сямейных заняткаў.

    Разам з тым лiчылася, што ўсю сялянскую працу (прасцi, ткаць, вiць вяроўкi, нарыхтоўваць лучыну i г.д.) неабходна пачаць (за-чаць) у поўнач Поснай (07.01) куццi. Рабiлi гэта з адной мэтай: каб усе работы лёгка давалiся ўвесь год.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz