ДЗЕДАВІЦА

РАЗБОЙНІК, РАБАЎНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАЗБОЙНІК, РАБАЎНІК

    Вобраз беларускага фальклору i мiкратапанiмiчных паданняў. Эпiчны вобраз Р. вельмi папулярны ў сярэднявечных паданнях аб заснаваннi беларускiх гарадоў. Так, паданнi сцвяржаюць, што назва Менска пайшла ад імя Р. Мянеска (Менеска); Ваўкавыска — ад спалучэння iмёнаў забiтых тут Р. Волака i Вiзэка; Магiлёва — ад «магiлы льва», дзе пахаваны Р. Машэка; Брагiна — ад фразы «бра гiнь» («брат, прападай»), якую сказаў адзiн з Р., забiўшы другога. Iмёны Р. у некаторых выпадках прывязаны праз «народную этымалогiю» да наймення горада. Гэта вельмi добра бачна, калi мы ведаем сапраўднае паходжанне назвы горада, як, напрыклад, у выпадку з Менскам, назву якому дала рака Менка, і сведчыць аб дастаткова познiх, сярэднявечных умовах узнiкнення гэтых легендарных вобразаў. Шмат мясцовых назоваў паданні таксама звязваюць з дзейнасцю Р. Так, пра гару Гарадок блізу в. Марцiнаўка на Чэрвеньшчыне распавядаюць, што яна была ўзведзена Р. i яны стала там жылi. Памiж вёскамi Ясны Лес i Сялiбка Бабруйскага р–на ёсць пячора пад назвай Архiпава Хатка. Паводле падання, тут жыў Р. Архiп са сваёй шайкай з 12 чалавек, i яны рабавалi паноў. Падобнае паданне існуе i пра пячору пад дубам ва ўрочышчы Пацерабы памiж вёскамi Буда, Лазовiчы i Вязаўка Кiраўскага р–на. У гэтай пячоры нiбыта хавалiся Р. Такiя паданнi вядомыя i ў iншых мясцiнах. Ёсць згадкi пра лес пад назвай Татарка, нібыта там жыла разбойнiца–татарка. Яна забiвала людзей, якiя праязджалi тут. Потым адзiн жаўнер забiў разбойнiцу, i яна расцяклася смалой. Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary…http://mifijslavyan.ru/stories2/236.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz