ДЗЕДАВІЦА

ВУШЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВУШЫ

    Акрамя абыгрывання фізіялагічнай функцыі – слухання, разумеліся як адтуліна, што вядзе ўнутр чалавечага цела, і таму ўспрымаліся як канал інфармацыі будзённа-сакральнага зместу з вонкавага свету. “ Калі ў вуху звініць – нехта ўмёр, і яго душа просіць пацераў”, або наадварот – нехта нарадзіўся. Іншыя гэты звон тлумачылі як спрэчку анёла з д’яблам за душу чалавека.

    У такім разе раілі перахрысціцца, калі ж звінела ў правым вуху, трэба было плюнуць тры разы на правы бок, бо “гэта чорт едзе”; параўн. таксама: “Калі ў правым вуху звініць – анёл спявае, калі ў левым – чорт благому намаўляе”. У дачыненні да сімволікі В. назіраецца феномен падмены бачання, ці дзейнасці вачэй, слуханнем. Вуха ў дэманалагічным кодзе адбілася ва ўяўленні пра Лесавіка, якога малявалі без правага вуха.

    Смаленскія беларусы хваробы жывёлы тлумачылі тым, што “Палявік праз вуха праляцеў”. Дастаткова ўстойліва В. супастаўляюцца з парай “рот – vulva”, што адлюстравалася ў іх сувязі з вераваннямі пра цяжарнасць: сверб у В. прадвяшчаў, што жанчына неўзабаве народзіць. На ўяўленнях пра В. як адтуліны, праз якія жанчына можа зацяжарыць (гл. матыў Багародзіцы, да якой Дух Святы спусціўся праз вуха) грунтуецца рэгламентацыя нашэння жанчынамі завушніц.

    Гэтае ўпрыгожанне дазвалялася замужнім жанчынам дзетароднага ўзросту, бо завушніцы сімвалічна “ закрывалі” і аберагалі вуха. У гэтым кантэксце можа быць патлумачаны і казачны матыў, калі герой лезе каню ў адно вуха і вылазіць праз другое прыгажэйшым або мацнейшым. Відавочна, ён “нараджаецца” зноў, пабываўшы на тым свеце, і адбываецца гэта менавіта праз вуха. Выраз “ як у мядзведзевым вушку” – “так хораша” – можа быць патлумачаны з улікам поглядаў на гэтую тэму татэмную жывёліну (гл. Мядзведзь).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/662




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz