ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАСЫНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАСЫНІ

    ВАЛАСЫНІ - у міфалогіі славян выява сузор'я Плеяд. Пазнейшая назва: Валасажар, Стажары, Власажэлы, Бабы. Паводле старажытных паданняў, жанчыны аднаго з родаў падчас нападу ворага ператварыліся ў "нябесны статак", каб не быць запалоненымі.

    Ззянне гэтага сузор'я прадвесціць поспех у паляванні, множанне скаціны. У зорныя ночы аўчары выходзілі на вуліцу, станавіліся на поўсць і маліліся, каб авечак было больш, чым зорак на небе. Валасыні - жонкі бога Воласа, заступніка жывёлагадоўлі. Ёсць думка, што назвы раки Сож паходзиць ад назвы сузоръя Сажары.

    ВАЛАСЫНІ (Валасажар, Весажары, Вісажарм, Стажары, Ўласажэлішчы, Ўласажэлы, Бабы) – міфалазаваная выява сузор'я Плеяд. Валасыні - нябеснае сузор'е - разумеецца як выява нябеснага статка, які пасвіцца Сонцам ці Месяцам.

    У Тульскай губерні аўчары выходзілі на вуліцу, станавіліся на руно (поўсць) і спявалі, заклікаючы зорку асвятліць "агнём негасімым белаяровых авечак", памножыць іх прыплод (каб авечак было больш, чым зорак на небе).

    Валасыні тлумачацца і як жонкі Воласа. Выява Валасынь злучаны, такім чынам, з міфам пра Грамабоя і яго суперніка (Воласа). Ззянне Валасыні прадвесціць поспех у паляванні на мядзведзя.

    Паколькі душы памерлых часта ўяўляюцца ў выглядзе статка, які пасвіцца ў замагільным свеце, выява Валасынь, хоць і ўскосна, злучана з матывам смерці.

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=4




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz