ДЗЕДАВІЦА

КІКІМАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КІКІМАРА

    Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Усходнеславянскіх народаў. На Беларусі К. ўяўлялі фантастычнай істотай у выглядзе дзяўчынкі. Лічылася, што К. звычайна знаходзіцца на печу ці ў падпечку, што ў хаце адначасова магло “дзейнічаць” некалькі К.

    Паводле павер’яў К. ўвасаблялі заўчасна загінуўшых маленькіх дзяўчынак, якія нябачна прысутнічалі ў хаце, назіралі за гульнямі жывых дзяцей, часта самі гарэзнічалі (тады ў хаце быццам чуўся піск), але заціхалі і ўздыхалі, калі маці пачынала лашчыць і песціць сваіх дзяцей.

    Таксама К. былі ўвасабленнем дрэнна зробленых жаночых работ. Яны нібыта прадаўжалі пачатую гаспадыняй работу, пралі, шылі, але рабілі гэта дрэнна: ніткі атрымліваліся няроўныя, швы – крывыя. Павер’і пра К. былі пашыраны пераважна на Пн Беларусі і захоўваліся да канца 19 – пач. 20 ст.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/15186

    ЧАГО КІКІМАРА НЕ ЛЮБІЦЬ

    11.03.2008

    Кікімара. Гэты міфалагічны вобраз даволі часта паўстае ў казках і паданнях. Народ па-рознаму ўяўляў сабе кікімару: жонкай дамавіка ці лешага, гаспадыняй хаты — маленькай, сухой, непрыгожай, старой ці дзяўчынай з белым тварам, цёмнымі вочкамі-вугельчыкамі і доўгімі чарнявымі валасамі. Яна можа дапамагаць гаспадарам, клапаціцца аб статку, гушкаць дзяцей, пячы хлеб, папярэджваць аб небяспецы.

    Але ў большасці паданняў кікімара — злосны дух, які жыве ў хаце і ладзіць беспарадкі, вымушае гаспадароў пакінуць жытло: раскідвае рэчы, б’е посуд, скубе курэй, мучае кошку, вые ўначы і г.д.

    Кікімара можа жыць не толькі ў хаце, але і ў лазні, хляве, гумне, курніку.

    * Самая любімая справа кікімары — зблытваць ніткі, збіваць кудзелю і г.д. Калі гаспадыня раніцай знаходзіла зблытаныя пакінутыя на ноч ніткі, прадзіва, лічылася, што гэта прадказвае бяду.

    * Па старажытных паданнях у кікімар ператвараліся дзяўчаты, якіх у дзяцінстве ці яшчэ ва ўлонні праклялі свае ж маці. У кікімар таксама маглі ператварыцца нехрышчоныя дзеці.

    * Лічылася, што кікімары селяцца ў тых хатах, якія былі пабудаваны на “нячыстым” месцы (на памежку, на месцы былых могілак, ці там, дзе было здзейснена забойства і г.д.).

    * Кікімару маглі “наслаць” цесляры ці печнікі ў час будаўніцтва хаты, калі іх зневажалі гаспадары, дрэнна разлічваліся з імі: яны клалі ў чырвоным куце шчэпку ці палена, а часам і спецыяльна вырабленую ляльку.

    * З’яўленне кікімары падказвала гаспадарам, што ў іх хаце не ўсё добра, “нячыста”.

    * Найлепшым абярэгам ад кікімар лічыўся “курыны бог” — камень з натуральнай адтулінай. Яго абавязкова вешалі ў курніку, хляве ці насілі на шыі.

    * Лічылася, што толькі адзін раз на год — на Герасіма-Гракоўніка (17 сакавіка) кікімару можна выгнаць з хаты пры дапамозе замоў і рытуальных дзеянняў.

    * І самае галоўнае: кікімару імкнуліся задобрыць, каб яна не рабіла шкоды: ніколі не пакідалі на ноч недаробленую работу, напрыклад, пражу, верацяно, непрыбраны стол, брудны посуд і г.д.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20173




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz