ДЗЕДАВІЦА

ГАРОДНІНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАРОДНІНА

    Сваё месца ў народна-паэтычных поглядах беларусаў на свет займаюць вераванні пра гарод і гародныя расліны. Гарод у міфапаэтычных уяўленнях – гэта не дзявоцкае і не мужчынскае месца, а пасадка Г. – працоўная функцыя жанчын, якая нярэдка суправаджалася рытуальнымі паводзінамі.

    Кожная з вядомых беларусам гародных раслін знайшла сваё месца ў раслінным кодзе традыцыйнай культуры, які здолеў зафіксаваць старажытныя звычаі і абрады, а таксама метафарычна адлюстраваць тыя ці іншыя якасці самога чалавека і ладу яго жыцця.

    Шмат павер’яў, звязаных з вырошчваннем Г., укладваецца ў даволі тыповую карціну аграрнай магіі, дзе асноўным структурным законам з’яўляецца падтрыманне формулы “падобнае выклікае падобнае”: каб гуркі былі доўгімі і тоўстымі, гаспадыня клала побач з сабой таўкач; цяжарную жанчыну прасілі пакласці першыя бульбіны; моркву сеялі толькі абутымі, каб яна не патрэскалася і не набыла форму босай нагі.

    Народнапесенная сімволіка задзейнічае Г. у “прыродных” частках вобразнага паралелізму, зыходзячы перадусім з яе “полавай” дыферэнцыяцыі. Асновай суадносін з тым ці іншым полам стала вонкавая форма Г.

    Так, рэпа, капуста і буряк падаюцца як жаночыя сімвалы, а гурок, морква, пятрушка, хрэн – як мужчынскія. У традыцыйнай культуры замацавалася абарончая семантыка вострай, пахучай Г. – цыбулі, часныку, хрэну, рэдзькі, перцу, якія выкарыстоўваліся ў якасці супрацьдзеяння варожым уплывам.

    Аналіз павер’яў, звязаных з Г., яшчэ раз дэманструе непадзельнасць і ўзаемаабумоўленасць народна – паэтычнай сімволікі і традыцыйнага ладу жыцця.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/882




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz