ДЗЕДАВІЦА

КРЫВЫ (ТЛУСТЫ) ЧАЦВЕР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КРЫВЫ (ТЛУСТЫ) ЧАЦВЕР

    Крывы (Тлусты) чацвер – чацвер на Масленым тыднi. У Драгiчынскiм i iншых раёнах – Валосы (Валосся). Iснавала шмат забарон. "На Валосого блiны пыклы цi оладкы, коб булы вылы гладкы" (Талстая, 1984), – гавораць і цяпер на Заходнім Палессі, тое ж зафіксавана яшчэ і раней на ўсходзе Беларусі (у Магілёўскай губерні): “пякуць аладкі адпаведна колькасці кароў у гаспадарцы і кожнай даюць па аладцы, каб былі гладкія і тлустыя” (Забабоны, 1849).

    У Вiцебскай і Магілёўскай губернях на Валосся добра даглядалi жывёлу, "пiравалi", спявалi песнi з прыпевам: "Ах ты, ладо, мае ладо!", "аб'язджалi маладога бычочка або жарэбчыка", які дасягнуў трохгадовага ўзросту (Шэйн, 1887; Раманаў, 1912). Нездарма, даследуючы старажытныя капішчы балтаў і славян, Б.Рыбакоў заўважае “адзінства шэрагу бостваў (Перуна, Лады, Велеса)” (1988. С. 161.)

    Раней ў гэты дзень у Гомельскiм павеце нанiмала "мiр-грамада" сабе пастуха (Раманаў, 1912). У Гродзенскай губернi гатавалi мясную ежу. "Валачылiся" ўздоўж вёскi, каб урадзiўся доўгi валакнiсты лён i вадзiлася жывёла (Раманаў, 1911; Федароўскі, 1897).

    Павер'i тыя ў Свiслацкiм раёне памятаюць i сёння. Яшчэ сцвярджаюць: "На Валосся цягалi за валосся, але Валосся цяпер ужо звялося". У некаторых мясцiнах адзначаюць Улас, Аўлас. Гэта свята – рэшткi культу Вялеса, язычнiцкага бога жывёлы. У Кобрынскiм павеце ўнукi вазiлi на санях сваю бабу-павiтуху.

    Частавалi яе "сялянкай" – спецыяльнай рытуальнай стравай, зваранай са смятаны, масла i сухога сыру (Шэйн, 1902). Не Лепельшчыне i Ушаччыне гаварылi: "Аўлас на сыры лас" (Пшчолка, 1912). Гэтая акалiчнасць таксама прымацоўвае дзень Аўласа (найперш, Вялеса) да Масленага тыдня.

    Царкоўны каляндар не фiксуе асаблiвага адзначэння чацвярга, якi выглядае як язычнiцкае святкаванне. Накладзенне i перапляценне хрысцiянскага Аўласа з Валоссем выглядае даволi штучнай справай.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz