ДЗЕДАВІЦА

БЕЛЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЕЛЫ

    У традыцыйнай культуры беларусаў адзін з найбольш пашыраных колераў. Нароўні з чырвоным і чорным ён складае асноўны спэктар каляровай сымволікі ў міфапаэтычнай мадэлі сьвету. Белы колер надзвычай шырока ўжываўся ў народных строях, у вырабах ткацтва, у аздабленьні ці ўпрыгожаньні чырвонага кута і зоны адпачынку ў космасе сялянскай хаты, у рытуальна маркіраваным адзеньні асноўных удзельнікаў абрадавай дзеі, напрыклад нявесты або нябожчыка.

    Існуе некалькі падыходаў да трактоўкі сымволікі белага колеру ў народнаЙ культуры. Асобныя этнакультуролагі сьцьвярджаюць, што белы колер варта атаясамліваць з чысьцінёй, дзявоцкасьцю, сьвятасцю. У замовах сымвалам Багародзіцы ёсьць белае покрыва, якім яна выратоўвае людзей ад вайны, эпідэмій, мору.

    Разам з тым аналіз шматлікіх рытуальных кантэкстаў паказвае, што белы колер выступае як апазыцыя чырвонага, які сымвалізуе жыцьцёвы пачатак, нараджэньне і статуснае перанараджэньне. У такім разе становіцца зразумелым, што белы колер можна трактаваць як сымвал смутку, жалобы, гора, сьмерці, трансфармацыі, пераходу ў іншы стан, іншы план існаваньня, сымвал дарогі з аднаго сьвету ў іншы.

    У міфапаэтычным сэнсе слова – гэта сымвал бязьмежнасці, вечнасьці Сусьвету. У некаторых мясьцінах Магілёўшчыны, напрыклад у Бялыніцкім раёне, захаваўся звычай: людзі, якія ідуць на пахаваньне або на жалобны стол, павязваюць на левую руку белую хустачку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/111




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz