ДЗЕДАВІЦА

БЛІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЛІНЫ

    Печыва, якое ў народнай традыцыі ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і зьвязвалася зь ідэяй ахвяраваньня продкам. Таму рытуальнае спажываньне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду. У час пахаваньня першы гарачы блін прызначаўся самому памерламу, яго несьлі за труной і пакідалі на магіле.

    На Масленку бліны клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай, а на Зьмітраўскія Дзяды на Магілёўшчыне бліны зьбіраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі «дзяды». З блінам у руцэ гаспадар клікаў Мароза на калядную вячэру; пры першым выгане жывёлы бліны несьлі пастуху, які пагражаў: «Хто не дасць блінца – здохне аўца».

    Бліну надаецца сэмантыка медыятыўнасьці, і ў якасьці пасярэдніка паміж рознымі сьветамі ён уваходзіць у склад шматлікіх варожбаў пра замужжа: зь ім на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны; з блінам беглі пад акно да суседзяў і чакалі слоў накшталт «сядзь» ці «ідзі»; ішлі зь першым блінам на сьметнік і прыслухоўваліся да брэху сабакі ды інш.

    Бліны як мучная страва характарызаваліся і прадукавальнай сымволікай – на куцьцю першы блін несьлі авечкам, каб яны цэлы год былі здаровыя. Часам дасьледнікі ў круглай форме бліна бачаць увасабленьне сонца і тлумачаць спажываньне бліноў на Масьленку як сымвалічны акт ушанаваньня «маладога» веснавога сонца і далучэньня да яго жыватворнай моцы.

    У калядных песьнях знаходзім выразнае проціпастаўленьне бліноў калядных і мікольскіх: першыя – «бліны ладныя» або «бліны-ладачкі», другія – «не такоўскія», што зьвязана з апазыцыяй піліпаўскага посту і яго завяршэньня на першую куцьцю.

    Істотна адзначыць, што з часам гэтая апазыцыя набывае свой сэнс адно ў складзе трыяды: бліны калядныя – мікольскія – васільскія (апошнія – «бліны блізкія»).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    БЛІНЫ

    Традыцыйны мучны выраб. Лакальная назва блiнцы. Пшанiчную, жытнюю, ячную, грэцкую цi аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Б. рабiлiся кiслыя, на рошчыне, i прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкi, цукар.

    Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, смятанай, малаком. 3 пшанiчнай мукi пякуць невялiкiя тоўстыя блiны ¬аладкi i тонкiя -наліснікі . Апошнiя начыняюць тварагом, мясам i iнш. Б. шырока вядомы на ўсёй Беларусi.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/9133

    БЛІНЫ – СІМВАЛ СОНЦА

    З лёгкай рукі некаторых этнографаў ХХ ст. у навуковых працах знайшла пашырэнне думка пра тое, што галоўная страва Масленіцы – бліны – сімвалізавала сабой абуджэнне сонца. З гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, таму што культ Сонца не быў дамінуючым у складаным комплексе святочных рытуальна-абрадавых дзеянняў.

    Калі ж улічыць, што ў структуры Масленіцы значнае месца займалі «пахавальныя» гульні, то міжволі напрошваецца думка аб тым, што бліны перш-наперш былі абрадавай стравай памінальных трызнаў. Якраз ад масленічных святкаванняў бярэ пачатак добра вядомы фразеалагізм «першыблін камяком».

    Яшчэ раніцай, калі гаспадыня выпякала самы першы блін, яна клала яго на асобны сподак і ставіла ў чырвоны кут пад абразы. Вечарам жа, як толькі трэба было распачынаць трапезу з нагоды ўшанавання памяці продкаў, гаспадар адносіў раніцай прыгатаваную «даніну» на гарышча і ставіў каля акенца. Калі гаспадар вяртаўся да стала, усе прысутныя паварочваліся да абразоў, і пачыналасямалітоўная частка рытуалу. Уголас усе дамачадцы чыталі «Ойча наш», «Багародзіцу», памінальную малітву.

    Пасля гэтага дамачадцы ціха і пачціва садзіліся за стол у адпаведнасці з правіламістагоддзямі выпрацаванага этыкету. Мужчынская палавіна сям'і садзілася каля сцяны, жаночая – насупраць. Маці падавала бацьку куццю, той чэрпаў тры лыжкі і перадаваў гаршчок далей.

    Кожны з прысутных, уключаючы дзяцей, павольна, не спяшаючыся, з падкрэсленым адчуваннем годнасці паўтараў распачаты бацькам рытуал. Аднак зразумела, што ўсе з нецярплівасцю чакалі галоўных прысмакаў святочнайвячэры, асабліва бліноў, якія можна было макаць у смятану, масла, у патэльню са скваркамі.

    Вядома ж, не абыходзілася без рытуальнай чаркі і працяглых успамінаў пра тых, аб кім жывая людская памяць утрымлівала ўжо напалову сапраўдныя і напалову легендарныя падзеі. На трэці дзень «ахвяру» памерлым родзічам – той самы блін – аддавалі птушкам,каб яны пачаставаліся самі і, паляцеўшы ў вы-рай, перадалі продкам прывітанне ад тых, хто не забыўся пра свой род.

    Лічылася, калі на Масленіцу напячы бліноў больш за ўсіх, то ў хаце «паселіцца»шчасце. Бліны, якія выпякалі на Каляды, сімвалізавалі багаты ўраджай у наступным годзе. Каб у гаспадарцы былі добрыя коні, валы, каровы, авечкі і г.д., у дзень ушанавання святога Уласа гаспадыня выпякала аладкі. Бліны, якія называлі «богавымі анучамі», пяклі на Ушэсце.

    На Спаса пяклі блінцы з мукі новага ўраджаю і абавязкова з макам, арэхамі і яблыкамі. Бліны, якія выпякалі на Пакровы, павінны былі «запекчы» ўсе куты ад зімовай сцюжы і вятроў. Пяклі бліны на вяселлі.

    Цешча частавала блінамі зяця, калі ён прыязджаў да родных жонкі на «пярэзвы». Дбайная гаспадыня ведала: нельга есці першы блін – ён прызначаўся продкам (жывомугэты блін стане камяком у горле). Аказваецца, што і апошні блін, які яна выпякала, таксама патрабаваў асаблівай увагі. Лічылася, «каб заўжды хата была багата», апошні блін трэба пакінуць на патэльні.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c09fa784e9830379.html

    БЛІНЫ - печыва, якое ў народнай традыцыi ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў i звязвалася з ідэяй ахвяравання продкам. Таму рытуальнае спажыванне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду.

    У час пахавання першы гарачы блін прызначаўся самому памерламу, бліны неслі за труной i пакідалі на магіле. На Масленку бліны клалi на вакно, каб продкі сілкавалiся парай, а на Змітраўскія Дзяды на Маглёўшчыне бліны збipaў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі «дзяды».

    Бліны-ладкі, Яешня З блінамі ў руцэ гаспадар клiкаў Мароза на калядную вячэру; пры першым выгане жывёлы бліны неслi пастуху, які пагражаў: «Хто не дасць блінца — здохне аўца».

    Блінам надаецца семантыка медыятыўнасцi, i ў якасцi пасярэднiка памiж рознымі светамi ён уваходзiць у склад шматлiкiх варожбаў пра замужжа: з ім на галаве iшлi на вуліцу i пыталiся iмя першага сустрэчнага мужчыны; з блінамі беглі пад вакно да суседзяў i чакалi слоў накшталт «сядзь» цi «ідзі»; iшлi з першым бліном на сметнік i прыслухоўвалiся да брэху сабакі ды iнш.

    Абрадавы стол са стравамі Бліны як мучная страва характарызаваліся i прадукавальнай сімволікай — на куццю першы блін неслі авечкам, каб яны цэлы год былi здаровыя. Часам даследнікі ў круглай форме бліноў бачаць увасабленне сонца i тлумачаць спажыванне бліноў на Масленку як ciмвалiчны акт ушанавання «маладога» веснавога сонца i далучэння да яго жыватворнай моцы.

    У калядных песнях знаходзім выразнае проціпастаўленне бліноў каляд¬ных i мікольскіх: першыя — «Бліны ладныя» або «Бліны–ладачкі», другія — «не такоўскія», што звязана з апазіцыяй піліпаўскага посту i яго завяршэння на першую куццю. Iстотна адзначыць, што зрэдзьчас гэтая апазіцыя набывае свой сэнс адно ў складзе тры-яды: Бліны калядныя — мікольскія — васільскія (апошнія — «Бліны блізкія»).

    “На Дзяды пячэм бліны і аладачкі. Аладачкі маленькія – ета памерлым дзецям, а вялікія бліны – дарослым. На кожнае вакно кладзём па аладачцы. Дзяды ноччу прыходзяць вячэраць, дак ета для іх”.

    Ай, калядачкі, Бліны-ладачкі. Ай, рана-рана, Бліны-ладачкі. Ай, мікольскія Бліны не такоўскія. Ай, рана-рана, Бліны не такоўскія. А васільскія Бліны блізкія. Ай, рана-рана, Бліны блізкія.

    Крыніца: http://drevasusvetu.wordpress.com/2009/10/07/%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B-%D1%8F%D0%B5%D1%88%D0%BD%D1%8F/

    БЛІНЫ

    Т. Валодзіна, С. Санько

    БЛІНЫ, печыва, якое ў народнай традыцыі ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і звязвалася з ідэяй ахвяравання продкам. Таму рытуальнае спажыванне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду. У час пахавання першы гарачы блін прызначаўся памерламу, блін неслі за труной і пакідалі на магіле.

    На Масленку бліны клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай, а на Змітраўскія Дзяды бліны збіраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі "дзяды". З бліном у руцэ гаспадар клікаў Мароза на калядную вячэру. Пры першым выгане жывёлы бліны неслі пастуху, які пагражаў: "Хто не дасць блінца - здохне аўца".

    Блін у якасці пасярэдніка паміж рознымі светамі уваходзіць у склад шматлікіх варожбаў пра замужжа: з ім на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны; з бліном беглі пад акно да суседзяў і чакалі слоў накшталт "сядзь" ці "ідзі"; ішлі з першым бліном на сметнік і прыслухоўваліся да брэху сабакі.

    Бліны як мучная страва характарызаваліся і прадукавальнай сімволікай - на куццю першы блін неслі авечкам, каб яны цэлы год былі здаровыя. Круглая форма бліна як увасабленне сонца, спажыванне бліноў на Масленку тлумачыцца як сімвалічны акт ушанавання "маладога" веснавога сонца і далучэння да яго жыватворнай моцы.

    Літаратура: Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько;

    Крыніца: склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=145&category=10&mode=detailhttp://www.obereg.of.by/catalog.php?id=134&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz