ДЗЕДАВІЦА

ПРАСТОРА Ў МІФЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 23
    Гасцей: 23
    Карыстальнікаў: 0

    ПРАСТОРА Ў МІФЕ

    Cпецыфiчныя мiфалагiчныя ўяўленнi аб характары прасторы: яна дыскрэтная падзеленая на разнастайныя прасторавыя дыскурсы, абмежаваная, з рознымi лакальна-тапаграфiчнымi семантэмамi. Для мiфалагiчнай прасторы неўласцiвыя вызначэннi аднароднасцi, бясконцасцi, хаця i ў ёй ёсць пустоты прасторавыя адрэзкi ад аднаго пункта руху героя да iншага. Мiфалагiчная прастора мае базавыя структурныя адзiнкi асноўныя элементы структуры космасу: па вертыкалі неба, паветраная прастора над зямлёй, зямля, падземны свет; па гарызанталi прастора абмежаваная «краем зямлi», морам, акiянам. Стратыграфiя прасторы мае аксiялагiчную напоўненасць: дабро i зло адпавядаюць апазiцыi верху i нiзу; крайнiя пункты гарызантальнай плоскасцi таксама з'яўляюцца аксiялагiчна-артадаксальнымi (рай , пекла). Мiфалагiчнай семантыкай адзначаныя i ландшафтавыя дыхатамiзмы: гара, узвышша, курган звычайна сакральныя мясціны (але ёсць i звязаная з нячысцiкамi Лысая гара); шчылiны, ямы, чортавы вокны, вадаёмы, звязаныя з нячысцiкамi, праваленымі будынкамi (разам з тым крынiца сакральнае культавае месца). Галоўныя сiмвалы мiфалагiчнай прасторы крыж, Сусветнае дрэва. Мiфалагiчная прастора падзяляецца на культурную, прыродную i ўласна мiфалагiчную. Культурная прастора тая, дзе ажыццяўляецца асноўная жыццядзейнасць чалавека: хата, двор з гаспадарчымi пабудовамi, апрацаваная зямля (поле). Семантычна гэта найбольш спрыяльнае, блiзкае чалавеку асяроддзе: так, нячысцiкi, што жывуць там, Дамавiк, Хлеўнiк, Гуменнiк, Ёўнiк маюць чалавекападобны выгляд, яны могуць станоўча ставiцца да чалавека. Культурная прастора асноўнае месца наведвання багоў. Наступны вiд мiфалагiчнай прасторы прыродная тая, дзе чалавек бывае час ад часу i якую ён па большасцi ведае па чутках. Пераходная паласа да яе зямля ад краю апрацаванага поля да лесу, якi разам з гiдрасферай, полем i складае яе асноўны абшар. Гэтая прастора варожая для чалавека, iстоты, якія насяляюць яе Лесавік, Вадзянiк, Балотнiк, русалкi ды iнш. уяўляюць для яго непасрэдную пагрозу. Трэцi вiд прасторы мiфалагiчная можа размяшчацца ў вертыкальным i гарызантальным вымярэннях, за межамi вядомай прасторы прыроднай. Яна супрацьстаiць прасторы культурнай па шкале каардынатаў: далёка-блiзка, высока-нiзка. Мiфалагiчная прастора прадстаўлена рознымi мадыфiкацыямi краiны нябожчыкаў (падземнае царства, iнш.), раем, пеклам, лясным гушчаром, сям'ю нябёсамi; там жывуць разнастайныя мiфалагiчныя iстоты: Бог, сатана, змей, Кокаць, Лясун ды iнш.; там iснуюць звышрэальныя ландшафты, iнтэр'еры цудоўныя сады, палацы; людзi, што знаходзяцца там, валодаюць незвычайнымi якасцямi: яны бессмяротныя, надзвычай прыгожыя. Каб туды патрапiць, трэба прайсцi шэраг падрыхтоўчых аперацый, якiя ажыццяўляе медыятар, размешчаны на мяжы прыроднай i мiфалагiчнай прастораў, сэнс якiх наданне герою звыш рэальных субстанцыянальных якасцяў. Трапіць туды герою дапамагаюць i праважатыя жывёлiны (звычайна татэмiстычныя першапродкi цi пярэваратнi-нябожчыкi), стары цi старая (духi продкаў) цi рэч цудадзейны сродак. Гэтаксама i вяртанне ў культурную прастору патрабуе ўздзеяння на дваiстую, медыятыўную прыроду героя (жывая i мёртвая вада).

    http://mifijslavyan.ru/stories2/273.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz