ДЗЕДАВІЦА

ЗАКРЫЦЦЁ ЗЯМЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАКРЫЦЦЁ ЗЯМЛІ

    Восеньскае свята, якое мае межавы характар: мяжа паміж летам і зімой. Адзначаецца 14 верасня. Гэта дзень шляху у вырай птушак і змей, якія зачыняюць зямлю і неба пасля сябе. Ключы ад лета – у шызай галачкі, якая адлятаючы ў гэты дзень у вырай, замыкае яго і забірае з сабою ключы. Змеі выпаўзаюць з нораў, збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон да вясны. Зямлю ў гэты дзень не капалі, да і наогул не чапалі. На Закрыццё зямлі Сонца таксама “іграе” (як і на Купалле). У гэты дзень асцерагаліся хадзіць у лес, бо зверы шукаюць норы на зіму. Як і птушкі, што ляцяць у вырай, збіраюцца разам і чэрці, каб знайсці месца на зіму. Таму ў гэты дзень прымаюць меры, каб абараніць хату, так як чэрці могуць абраць яе для свайго зімовішча. Калі сёлета ў хаце быў нябожчык, то ад Вялікадня да Закрыцця зямлі не елі часныку, які пачыналі есці ў гэты дзень.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz