ДЗЕДАВІЦА

ГАЛАВЕШКА, ГАЛАЎНЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАЛАВЕШКА, ГАЛАЎНЯ

    Абгарэлае палена. Найперш Г. увасобіла сакральную моц агню, якую можна было скарыстаць ці з прадукавальнымі, ці з абарончымі намерамі ( параўн. формулу “Соль табе ў вочы, галавешку ў зубы”).

    Асаблівай магічнай сілай надзяляліся Г. з рытуальных вогнішчаў – купальскага, юраўскага ці каляднага. Каб лён быў высокі, у ваду кідалі Г. на Купалле, на Заходнім Палессі моладзь бегала, трымаючы іх над галавой, а потым закідвала ў поле для абароны ўраджаю ад нячыстай сілы.

    Такім чынам,

    па-першае, Г. сімвалічна замяшчае сабой агонь.

    Акрамя таго, тэрмін “галаўня” замацаваўся за жытняй спарынёй – чорным зернем, прычыны з’яўлення якой бачылі ў нябесным агні, у маланцы: “маланка жыта паліць – спарыня ў жыце”, а таксама ў няправільных дзеяннях з тымі ж Г.: на Каляды забаранялася заліваць іх вадой, называць галавешкамі, казаць трэба “залатушкі” ды інш.

    Па – другое, Г. у печы звязваліся з продкамі: “печ – улюбёнае месца знаходжання душаў, на Дзяды галавешка, падаючы з печы, дзіўна іскрыцца і разгараецца”; “калі топяць у печы, а там гудзіць і трашчыць, то душы памерлых родных просяць дапамагчы, бо пакутуюць замест пекла ў печы”.

    І па – трэцяе, у выглядзе Г. уяўлялі лятучага змея, што блішчыць і рассыпае іскры, несучы гаспадару багацце. Наагул у дыялектах “головня” – табуістычнае абазначэння змяі.

    Цікава, усе гэтыя тры пункты – семы спору, матывы змея і культу продкаў – аб’яднаў у сабе беларускі дэман Спарыш; да агню, памерлых і ўрадлівасці скіраваны гэтаксама вобраз вужа.

    Як паказвае У. М. Тапароў, “змяіную” тэму працягвае і навагодні паўднёваславянскі бадняк – недапаленае да канца палена, якое шырока выкарыстоўвалася ў прадукавальнай магіі.

    Ушэрагу традыцый у падобных рытуалах спальвалася змяя, таму тэрмін, а за ім і рэалія, могуць мець дачыненне да вобраза супраціўніка Грымотніка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/832




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz