ДЗЕДАВІЦА

ЖАДАННІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАДАННІЦА.

    У кожнай дзяўчыны была створаная сваімі рукамі лялька-Жаданніца. Каб на жыццёвым шляху жанчыну не напаткала мноства бед і выпрабаванняў (а значыць, многа было ў яе і просьбаў да багоў), такая лялька была адна на ўсё жыццё.

    Выраблялася яна непасрэдна для выканання жаданняў, і адносілася да тайных: яе захоўвалі ў самым цёмным месцы скрыні і ніколі нікому не паказвалі.

    Жаданніцу дзяўчына рабіла з кавалачка тканіны ад свайго старога адзення, што насіла многія гады. Лічылася, што такі матэрыял досыць бяспечны, бо нясе толькі энергетыку роду дзяўчыны і самой дзяўчыны і ніякіх пабочных уплываў.

    Кожны раз, калі ў Жаданніцы нешта трэба было папрасіць, ёй рабіўся падарунак — яе сукенка ўпрыгожвалася новай лентачкай, бусінай, высушанай ягадай. Ляльку падносілі да вады, пазней — да люстэрка: глядзі, якая ты прыгожая, за гэта выканай маё жаданне.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30698




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz