ДЗЕДАВІЦА

ЗБОР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗБОР

    Нядзеля першага (зборнага) тыдня пасля масленіцы. Называлі таксама ізбор, узбор. Лічылася пачаткам збору селяніна ў поле (“Святы Ізбор лемяшы купіў”). У народзе з гэтым днём звязваўся самы пачатак вясны: “Святы Ізбор – пагнала снег з гор, снягі зганяе, воды пускае”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13803

    ЗБОР (IЗБОР, УЗБОР, ЗБОРНІЦА)

    ЗБОР (IЗБОР, УЗБОР, ЗБОРНІЦА) – нядзеля першага тыдня (Зборнага) пасля Масленiцы, першае свята "Новага Лета", "Бажаства". Лiчыўся пачаткам збору селянiна да выезду ў поле. Птушкі таксама збіраліся вяртацца на радзiму.

    У некаторых песнях Збор нагадвае канкрэтную святую асобу, культ, апекуна новага года, і па колькасцi варыянтаў песень, прадстаўленых у томе "Валачобныя песнi" (Мн., 1980) у адпаведным раздзеле, пераважае над iншымi святамi i прысвяткамi. Звычайна Збор iдзе наперадзе Аўдоццi, калi яна наогул упамiнаецца. ... Сам Бог сядзiць, ксёнжку дзяржыць.

    Каля яго пчолкi ляталi, Пчолкi ляталi, мяды збiралi. Тыя пчолкi, усе святачкi, Перад Богам збiралiся, Збiралiся, рахавалiся, Катораму святу ўперад стацi. А Збор мовiць гаспадару:

    – Слаўны мужу над мужамi!

    Тваё дзела – на торг ехаць,

    Зялеза купляць, нарогi каваць.

    Аўдакею дровы сячэць...

    (Зап. у 1896 г. у Дзiсенскiм п.)

    У некаторых варыянтах песень на першым месцы ў годзе ставiцца Раство. Тэксты аб Новым годзе выглядаюць пазнейшымi дапаўненнямi да валачобных песень, якiя прымаюць iмправiзацыi здольных выканаўцаў.

    У такой песнi, зафiксаванай у 1976 годзё ў в.Крыўцы Лепельскага раёна (гл. "Валачобныя песнi", № 77), Збор ужо заменены Аўдакеяй i названы першым вясеннiм святам ("Аўдакея -- Первы празнiк// Да й вясненскi").

    Вось як характарызуецца язычнiцкi Збор у народных песнях:

    "Святы Збор ляды разбiваець" (№ 68);

    "А потым таго святы й Iзбор,   

    Святы й Iзбор -- пагнала снег з гор, 

    Снягi зганяець, воды пускаець" (№ 69);

    "Святы Iзбор

    Упярод ступiць, 

    Зiмку зрадзiць, 

    Сошку ладзiць" (№ 73);

    "А йшоў напярод да й святы Iзбор, 

    А святы Iзбор – да бяжыць вада з гор,   

    Бяжыць вада з гор, а рыбiнка з нор.   

    А святы Iзбор да й лемяшы купiў" (№ 75);

    "Первы Празнiк 

    Святы Iзбор 

    Пусцiць ваду з гор,   

    Рыбку са ставу" (№ 90).

    Таксама ў народзе ведалі, што “ў Зборніцу ўсе залётныя птушкі збіраюцца за морам і адлятаюць бліжэй да нас – на столькі міляў, колькі дзён прайшло ад Грамніц да Зборніцы” (Нікіфароўскі, 1897). На Ўкраіне, як і ў нас, гаварылі: “Неділя Збир – тече вода з гір” (Ярмолаў, 1901. С. 105). Свята i зараз вядома асабліва на Вiцебшчыне.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz