ДЗЕДАВІЦА

КОМІН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КОМІН

    Пячны комiн, таксама як i печ, быў у цэнтры ўвагi нашых продкаў. Спецыфiчны «выхад» з хаты лiчыўся своеасаблiвым каналам памiж «гэтым» i «тым» светам: нашы продкi верылi, што з комiну вылятаюць i праз яго прылятаюць нячыстая сiла, душы памерлых продкаў, хваробы, доля-нядоля нованароджанага i г.д.

    -У памiнальныя днi, якiя наладжвалiся на працягу года, пячны комiн адкрывалi, каб душы продкаў маглi трапiць у хату i пачаставацца тым, што гаспадары спецыяльна пакiнулi на стале на ўсю ноч. -Калi ў хаце нехта памiраў, комiн закрывалi, а дзверы адчынялi, каб душа «не вылецела» ў комiн i не дасталася д’яблу. А калi памiраў -вядзьмак, рабiлi ўсё наадварот.

    -Пры наблiжэннi навальнiцы трэба было абавязкова закрыць комiн, каб нячысцiкi не трапiлi ў хату, i Ілья-Грамавержац не стукнуў маланкай i не папалiў усё навокал.

    -Iмкнулiся трымаць комiн зачыненым, калi ў хаце была цяжарная жанчына. Хвалявалiся за тое, каб нячыстая сiла не скрала душу яшчэ не народжанага дзiцяцi.

    -На працягу года былi днi, калi комiн трэба было абавязкова трымаць закрытым, напрыклад, 18 лютага. Старыя людзi казалi, што ў такiя днi «нячыстая сiла ў выглядзе птушак шукае сабе прытулак» i можа заляцець у хату.

    -Калi гублялася хатняя жывёла, гаспадыня клiкала яе менавiта праз пячны комiн, лiчылася, што добрыя сiлы, якiя ахоўваюць хату, абавязкова дапамогуць вярнуць згубленую жывёлу дадому.

    -Не кожны пячнiк мог скласцi добрую печ, а толькi той, хто ведаў пэўную iнфармацыю i меў прафесiйныя навыкi, якiя перадавалiся ад дзеда ўнукам i захоўвалiся ў тайне. Напрыклад, печ трэба класцi ў новы Месяц i абавязкова ў поўню.

    -Па полымi цi вугельчыках у печы, па гуку з пячнога комiну нашы продкi маглi прадказваць надвор’е:

    – моцная цяга – на мароз, слабая – да адлiгi;

    – чырвонае полымя – да маразоў, белае – на сырое надвор’е;

    – полымя ў печы трашчыць – да моцных маразоў; мiргае – да дажджу.

    -Акрамя гэтага, печ была пэўным iнфарматарам для досведных людзей:

    – з печы скокнуў вугельчык – чакай злоснага госця;

    – у печы штосьцi «ўхае» – хтосьцi пойдзе з хаты;

    – раптоўна выпала цаглiна – да смерцi каго-небудзь з жанчын сям’i або роду.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b2a33582e1e27a54.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz