ДЗЕДАВІЦА

КАМАЕДЗІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМАЕДЗІЦА

    Старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Ёсць сведчанне, што ў 19 ст. яно адбывалася ў сакавіку перад хрысціянскім святам благавешчання.

    На К. гатавалі і елі гарохавую кашу – т. зв. Камы (адсюль назва), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звячкі мядзведзя. Свята К. дахрысціянскага паходжання.

    Яго вытокі звязаны з татэмізмам. К. – водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. Свята К. зафіксавана на Бягомльшчыне, дзе былі вял. Лясы, у якіх вялося многа мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі страх у людзей.

    У 19 ст. свята страціла ранейшы сэнс, стала традыцыйнай забавай. У апошняй чвэрці 19 ст. яно зусім знікла з побыту.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14526

    КАМАЕДЗІЦА

    Адно са святаў народнага календара. Упершыню апісана ў 1874 г. С. Нячаевым і грунтавалася на матэрыялах з ваколіцаў Бягомля. Згодна з апісаннем, свята адбывалася заўсёды напярэдадні Благавешчання (Звеставання) 6 красавіка н. с. і прысвячалася мядзведзю. У гэты дзень падавалася адмысловая ежа: спачатку гатаваўся сушаны рэпнік (травяністая расліна з сямейства крыжакветных) у знак таго, што мядзведзь ужывае пераважна раслінную ежу, травы.

    Наступнай стравай быў аўсяны кісель, бо мядзведзь любіць авёс. Пасля кісялю елі гарохавыя камы (кашу ці галушкі з адваранага і тоўчанага гароху), таму нібыта і сам дзень атрымаў назву “Камаедзіца”.

    Пасля абеду ўсе – старыя і малыя – клаліся, але не спалі, а бесперапынку павольна перакочваліся з боку на бок, каб гэта максімальна нагадвала пераварочванне мядзведзя.

    Цырымонія гэта працягвалася каля дзвюх гадзінаў і рабілася дзеля таго, каб мядзведзь лёгка ўстаў са сваёй зімовай бярлогі. Пасля абеду сяляне ўжо не займаліся сваімі дзённымі работамі, а святкавалі.

    Па перакананні сялян, як адзначалася, мядзведзь на Звеставанне абуджаецца ад зімовай спячкі, устае з бярлогі. Таму яго і сустракалі з добразычаннямі. Пра семантыку свята гл. таксама Кацярына і Мядзведзь.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2262

    СВЯТА Ў ГОНАР МЯДЗВЕДЗЯ

    26.03.2009

    На Сорак пакутнікаў (22 сакавіка) мядзведзь павінен быў пакінуць сваё лежбішча. Існавала прыкмета: калі мядзведзь, разбуджаны веснавым цяплом, выйдзе з бярлогі і ўбачыць свой цень, то ён вернецца назад і праспіць яшчэ сорак дзён, бо столькі будуць працягвацца замаразкі. Канчаткова мядзведзь пакідаў сваю зімовую бярлогу 7 красавіка -- на Благавешчанне.

    У асяроддзі паўднёвых славян таксама існавалі “мядзведжыя дні”. 11 студзеня балгары адзначалі дзень святога Савы, які ахоўваў людзей ад мядзведзяў. У якасці падарунка-ахвяравання варылі кукурузную або аўсяную кашу і пакідалі яе нанач.

    У гэты ж самы дзень строга забаранялася хадзіць у лес, узгадваць мядзведзя ў гаворцы, працаваць, запрагаць хатнюю жывёлу. 21 ліпеня балгары адзначалі яшчэ адзін мядзведжы дзень, паколькі лічылі, што функцыю ахоўніка ад дзікага звера выконвае і святы Пракоп. Аналагічныя падзеі разгортваліся і ў дзень святога Андрэя -- 13 снежня.

    Прычым у гэты дзень абмежаванняў у характары працоўнай дзейнасці было яшчэ больш. На Камаедзіцу калісьці рыхтавалі асаблівую ежу. На першую страву гатавалі сушаны рэпнік -- у знак таго, што мядзведзь ужывае пераважна раслінную ежу. На другую страву падавалі жур (аўсяны кісель), таму што мядзведзь любіць авёс.

    А вось месца трэцяй рытуальнай стравы займала гарохавая каша, якая разварвалася або ўправала так, што калі яе падавалі на стол, то яна была ў выглядзе камоў (камкоў, камякоў).

    Менавіта каша і стала асновай для назвы абраду (“есці камы”) і свята, падчас якога ён выконваўся.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30863

    КАМАЕДЗIЦА. ПАГАНСТВА.

    Асобная рыса славянскага паганства – шчыльнае перапляценне аграрна-бытавых і абрадавых элементаў. З цягам часу абрады страчвалі першапачатковае значэнне і паступова пераходзілі ў гульні ды забавы, звесткі пра якія на сёння вельмі разнастайныя. Адным з такіх старажытных святаў з’яўляецца Камаедзіца.

    Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства адзначаўся на прасторы ўсёй Усходняй Еўропы, а спасылкі на падобные абрады існуюць таксама ў азіяцкіх і паўднева-еўрапейскіх краінах. Па некаторых вытоках Камаедзіцай завецца першы альбо апошні дзень гатэга тыдня. Пазней жа, гэта паганскае свята прыстасавалі да храсціянскага паста, каторы надараецца кожны год у розны час.

    Але найболш лагічным часам для Камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам. Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцей.

    Не гледзячы на падцягнутые за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшые стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша… Кожная страва мела сваё асаблівае значэнне. Круглыя, гарачыя, жоўтыя і бліскучыя аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце “павярнулася на дзень” і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш.

    Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькія ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам. Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзьведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці.

    На мядзьведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара неабсяжных лясоў, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзьведь з’яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса, пакравіцеля хатніх жывел.

    Мядзьведзю надаваліся незвычайныя ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі дарункі. І, канешне, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз – тым больш, што як раз у гэты час мядзьведзь прачынаўся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідваў са сваіх плячэй зімовые путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі – тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася у камы.

    Гэтые камы, верагодна, і далі назву усяму святу – “камаедзіца” – “камы есці”. Паводле іншай версіі, “кам” – старажытная назва гаспадара, такім жа словам маглі называць і мядзьведзя, якому пакланяліся як гаспадару лесу. Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным “пакачацца” з боку на бок, як мядзьведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў.

    Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь “качала” адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках). Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутыя мядзьведзямі.

    З гэтай мэтай яны апраналі вывернутыя тулупы ці нават сапраўдныя мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час на віду, танчыць ды гуляць разам з усімі. Не забываліся нашыя продкі і на тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон.

    Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна, каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошнія дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

    Яўгенка Сяменьчык

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/03/31/kamaedzitsa-paganstva/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz