ДЗЕДАВІЦА

НЯЦОТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЯЦОТ

    У шэрагу энцыклапедычных даведнікаў акцэнтуецца ўвага на тым, што адной з фундаментальных «апазіцый» з'яўляецца супрацьстаянне двойкі і тройкі. Двойка сімвалізуе раздваенне, палярнасць, і гэтым самым супрацьстаіць тройцы, якая адлюстроўвае пераадоленне раздвоенасці, спасціжэнне ісціны і тым самым надзяляе энергіяй руху наперад.

    І ўсё ж, на нашу думку, у аснове фундаментальнага падзелу каштоўнасцяў у традыцыйнай культуры беларусаў (славян) ляжыць не класічнае супрацьстаянне двойкі і тройкі, а значна больш шырокае супрацьстаянне – цотнасці і няцотнасці. На першы погляд, падаецца, што адносіны двойкі і тройкі могуць складаць падмурак узаемаадносінаў цотнасці/няцотнасці ва ўсіх яе праявах.

    З гэтым можна было б пагадзіцца, калі б наступныя пары лікаў натуральнага раду паўтарылі і падмацавалі акрэсленую заканамернасць. Напрыклад, калі б такім жа выразным было поле эмацыйна-абрадавай напружанасці паміж тройкай і чацвёркай, пяцёркай і шасцёркай, васьмёркай і дзявяткай, як гэта моцна праяўлена ў супрацьстаянні лікаў дванаццаць і трынаццаць.

    Аднак далей такая паслядоўнасць не прасочваецца. У той жа час даволі празрыстай бачыцца апазіцыя паміж цотнымі і няцотнымі лікамі, якія стаяць у натуральным радзе далёка адзін ад аднаго, перш за ўсё паміж шасцёркай і дзявяткай.

    У свядомасці нашых сучаснікаў ляжыць агульнапрынятае правіла: на спатканне з жывым чалавекам (на дзень нараджэння, на юбілей, на вяселле, віншаванне з нагоды прафесійнага свята) мы ідзём з букетам, у якім няцотная колькасць кветак; калі ж мы наведваем памерлага чалавека, то ў букеце будзе парная колькасць кветак (а колькі іх: 2-4-6-8 – гэта ўжо не прынцыпова).

    Да сённяшняга часу ў асяроддзі беларусаў захоўваецца даўняя традыцыя ўзводзіць драўляныя дамы, у якіх абавязкова будзе 13 вянкоў. Здавалася б, лік трынаццаць суправаджае вялікая колькасць павер'яў, сэнс якіх заўсёды негатыўны. Што ж прымусіла нашых колішніх цесляроў і плотнікаў спыніцца на «гэтай вышыні»?

    Сакрэт схаваны ў тым, што саму жыллёвую прастору хаты апаясваюць дванаццаць вянкоў (менавіта столькі сузор'яў ахоплівае гадавы шлях сонца). Адпаведна, трынаццаты вянок, які замыкаў зруб, ужо належаў не чалавеку (гаспадару хаты), а распачынаў і маркіраваў каардынаты зусім іншага свету – гарышча, якое з'яўлялася прыстанішчам сілаў Цемры, Смерці, усялякіх нячысцікаў. (Беларуская міталогія).

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d2a556c19043180a.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz