ДЗЕДАВІЦА

ЧАМУ НА ВЯСЕЛЛІ МАЦЬ ПАВІННА БЫЦЬ У СУКЕНЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЧАМУ НА ВЯСЕЛЛІ МАЦЬ ПАВІННА БЫЦЬ У СУКЕНЦЫ

    Цотнасць у традыцыйнай культуры беларусаў. У народным календары даволі шмат здвоеных свят, адно з якіх адзначалася вясной і было ўключана ў структуру падзей, звязаных з «разгортваннем» пасяўных работ і адпаведна каляндарных свят, другое прыпадала на перыяд «згортвання» цыкла земляробчых работ і закальцоўвання каляндарна-абрадавых адпаведнікаў.

    Ключавымі ў гэтых адносінах былі Радаўніца (якая дазваляла распачынаць земляробчыя справы) і Восеньскія Дзяды (яны закруглялі цыкл сельскагаспадарчых работ), вясновы і зімовы Юрый, Мікола, і г.д. У час жніва асобай павагай карысталіся самы першы (калі пачыналі зажынкі) і апошні (калі дажыналі) снапы.

    Узгадаем яшчэ некалькі абрадавых і пазаабрадавых сітуацый, у якіх цотнасць або няцотнасць ігралі ключавую ролю. Калі па якой-небудзь прычыне на момант святкавання вяселля бацькі жаніха ці нявесты не ўтвараюць пару (скасавалі шлюб або нехта з іх памёр), то той з іх, хто застаўся з дзецьмі, не мае права праводзіць маладых да вянца і сустракаць іх пасля вянчання.

    У дадзеным выпадку ў сілу ўступаў прынцып народнай культуры «падобнае выклікае падобнае», на падставе якога лічылася, што не-шчаслівая доля бацькоў будзе пераадрасавана дзецям, якія ўступаюць у шлюб. Для таго каб маладыя жылі ў пары, іх павінна была адпраўляць толькі пара бацькоў.

    У такім разе ролю фізічных, родных бацькоў выконвалі пасажоныя бацькі (ні ў якім разе не хросныя – яны абавязкова павінны быць побач з маладымі ў храме падчас вянчання). Імі маглі быць блізкія ці далёкія сваякі, суседзі або аднавяскоўцы, але яны павінны быць шчаслівай сямейнай парай, мець сваіх дзяцей.

    Сімволіка цотнасці дамінавала ў цэлым шэрагу ключавых вясельных момантаў. Побач з парай маладых на працягу ўсяго вяселля павінна знаходзіцца пара іх самых блізкіх сяброў – шафер і шаферка. Абавязковымі вясельнымі чынамі з’яўляюцца хросныя бацькі.

    Яны таксама павінны сядзець толькі парай. Калі ж у жаніха або нявесты засталіся ў жывых толькі хросны бацька або маці, каб пазбегнуць няпарнасці, трэба было браць да пары каго-небудзь са сваякоў, пачынаючы з самай блізкай сваёй радзіны.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/cc54174b5f8a527c.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz