ДЗЕДАВІЦА

ГУСЛІ-САМАГУДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГУСЛІ-САМАГУДЫ

    ГУСЛІ

    Тэрмін, пашыраны ў многіх славянскіх народаў для вызначэння розных, пераважна струнных, музычных інструментаў. Лакальныя назвы гусле, гусла, гусліца. Яго шматзначнасць некаторыя вучоныя тлумачаць паходжаннем слова ад санскрыцкага кораня “гу”, звязанага з паняццем гучання наогул. У старжытнарускай літаратуры тэрмін сустракаецца з 11 ст.; Г. ўпамінае ў сваіх “Словах” Кірыла Тураўскі (12 ст.).

    Аналіз друкаваных крыніц 16 – 17 ст. (“Псалтыр” Ф. Скарыны, “Лексіс…” Л. Зізанія, “Лексікон славенароскі” П. Бярынды, “Сінаніма славенароская”) паказвае, што на той час тэрмін “Г.” ўжываўся як родавае вызначэнне струнных інструментаў – арфы, цытры, скрыпіцы, лютні.

    Паводле даных лексікалогіі, этнаграфіі, інструментазнаўства, а таксама помнікаў вуснай нар. творчасці, у 19 – 20 ст. у некаторых раёнах Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абл. Г. называлі і інструменты струнныя ( цытра, скрыпка) і духавыя ( адзіночныя і парныя свістковыя дудкі, губны гармонік).

    Бяспрэчных доказаў бытавання на Беларусі струннага шчыпковага інструмента тыпу рускіх крылападобных Г. не выяўлена.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11983

     




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz