ДЗЕДАВІЦА

БЛАГАСЛАВЕННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЛАГАСЛАВЕННЕ

    Абрад, у час якога бацькi i род уступаючых у шлюб маладых давалi на яго згоду, выказвалi пажаданне ўсяго найлепшага ў сямейным i гаспадарчым жыццi будучай сям'i, а таксама дазвол на выкананне традыцыйных вясельных рытуалаў. Б. пачыналiся амаль усе рытуальныя дзеяннi ад ад'езду жанiха разам са сватам на запоiны i да падзелу каравая ўключна.

    Выкананне абраду Б. тлумачыцца верай у магiчную сiлу слова i калектыўнай формай вясельнага цырыманiялу. У час вяселля звычайна старшая дружка (баярка) , радзей каравайнiца або свацця, якiя кiравалi пэўным этапам вяселля, звярталiся са спецыяльнымi славеснымi формуламi (у розных мясцовасцях яны вар'iруюцца) да бацькоў, сваякоў, суседзяў i ўcix прысутных з просьбай благаславiць маладых на выка-нанне адпаведных абрадавых дзеянняў (саджаць у печ каравай, пачаць вяселле, вiць вянок, выпраўляць маладую да маладога i г. д.).

    На такую просьбу прысутныя адказвалi коратка: «Няхай бог благаславiць, i мы благаславiм». У iншых выпадках маладыя звярталiся да бацькоў, кутка (продкаў), сваякоў i ўcix прысутных з просьбай благаславiць ix на шлюб, шчаслiвую долю, на выкананне адпаведных рытуальных дзеянняў. Часам маладыя толькi кланялiся, а бацькi i прысутныя - благаслаулялi ix.

    Бацькоўскае Б. лiчылася самым неабходным i дзейсным у забеспячэннi дабрабыту i долi будучай сям'i. Таму без бацькоўскага Б. вяселле не адбывалася (калi шлюб бралi сіроты, то яны хадзiлi на могiлкi i прасiлi Б. у бацькоў-нябожчыкаў). У вяселлi Б. атаясамлiвалася з надзяленнем маладых хлебам, соллю, гаспадарчымi рэчамi i г. д. найБбольш разгорнутае i эмацыяналь¬на насычанае - Б. маладой у яе доме перад ад'ездам яе да шлюбу i да маладога.

    Для гэтага пасярод хаты перад сталом рассцiлалi спецыяльны яркi дыван (звычайна чырвоны). Бацькi маладой садзiлiся на ўслон спiной да стала, бралi з яго хлеб-соль, брат або хто-небудзь са сваякоў на ручнiку падводзiў маладую, якая станавiлася перад бацькамi на каленi на дыван i схiляла галаву. Мацi, узяушы са стала хлеб-соль, рабiла iм над галавой маладой знак крыжа i жадала ёй «шчасця-долi, хлеба-солi, здароўя, доўгага веку, добрага чалавека» i г. д.

    Маладая ў знак падзякi цалавала хлеб-соль, а бацькоў - у руку, потым, не мiнаючы нікога, кланялася кожнаму прысутнаму паасобку. У адказ кожны благаслаўляў яе. Б. маладога праходзiла больш сцiпла. Характэрным для вяселля з'яўляецца Б. яго пачатку. Пачынальнiк, седзячы на печы, рэчытатывам выконваў спецыяльную песню i бiў пiражком аб пiражок (ПнУ Беларусi). Пры Б. ужываўся i абраз (звычай Б. абразом узнiк пад уплывам хрысцiянства, замянiўшы iснаваўшае раней пакланенне покуцi).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/9103




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz