ДЗЕДАВІЦА

МАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАК

    Старажытная культурная расліна, адмысловыя якасці якой з цягам часу набылі міфалагізаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцівасці, пладавітасць, вырастанне з маленечкага зярнятка, а таксама адметныя дэкаратыўныя прыкметы – яркі чырвоны колер у кідкім спалучэнні з чорным.

    Міфапаэтычная традыцыя перадусім падкрэслівае опіўмныя ўласцівасці М. і, як вынік гэтага, яго стасоўнасць са сном, смерцю, агнём. Рэканструкцыя балта-славянскага міфа дазваляе бачыць у М. персаніфікацыю “малодшага сына ці брата, які быў утоплены і/або прайшоў скрозь полымя і падняўся з зямлі” (гл. беларускую загадку пра М.: “Маленькі – удаленькі скрозь зямлю прайшоў, красну шапачку знайшоў”).

    М., як адзін з цэнтральных атрыбутаў, задзейнічаны ў рытуалах выклікання дажджу, калі маленькія дзеці сыпалі яго ў ваду і калацілі яе кіёчкамі. Згодна з назіраннямі Т. Суднік і Т. Цыўян, “моўны тэкст гэтага абраду непасрэдна звязаны з міфалагічным матывам патаплення малодшага сына Грымотніка і яго ўваскрэсення”.

    Падобная працэдура мае месца ў абрадзе галашэння па тапельцу, калі ў калодзеж сыпалі М. са словамі: “Макарка ўтапіўса”. Множнасць М. абумовіла выкарыстанне яго ў якасці абярэга: ім абсыпалі магілы, клалі ў чаравікі нявесце.

    Множнасць зярнят М. і яго асаблівы сакральны статус адбіліся таксама ў рытуалах прадукавальнай скіраванасці і ў народнай медыцыне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3313




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz