ДЗЕДАВІЦА

МАСЛЕНІЦА, МАСЛЕНКА, СЫРНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАСЛЕНІЦА, МАСЛЕНКА, СЫРНІЦА

    Старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды – адраджэннем плодных сілаў зямлі. Галоўная накіраванасць абраду – праводзіны зімы, набліжэнне вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту ў гаспадарцы. Адзначалася на 8-ым перадвелікодным тыдні, напярэдадні вялікага посту. Дэкадзіроўка самой назвы сведчыць пра перавагу малочнай ежы ў гэты перыяд (сыру, масла, тварагу і малака).

    Аднак М. – з’ява шматкомплексная, яна ўлучае ў сябе пакланенне продкам; культ сям’і і шлюбу; спалучае шэраг жывёлагадоўчых абрадаў з земляробчымі; абрады і дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне аховы сям’і і грамады: “масляныя дзяды” – у суботу перад масляным тыднем; аб’езды на конях, абходы, катанне з горак, гушканне на арэлях, адведванне бабак – павітух; спальванне чучала М.

    М. у адрозненне ад іншых святаў, якія ўяўляюць сабой ужо хрысціянізаваныя версіі, з’яўляецца амаль поўнасцю язычніцкім святам, таму царквою ўспрымалася як “бесовское” свята. Доўгі час даследнікі лічылі, што М. не характэрна для беларускай народнай традыцыі ці разглядалі яе як маргінальную з’яву.

    Але вялікі фактычны матэрыял дае падставы сцвярджаць, што М. распаўсюджана амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі са сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Назва “Валоссе”, што захавалася за “тлустым чацвяргом” масленкавага тыдня ці за самой М., сведчыць пра яе язычніцкія карані. На думку І. Снегірова, М. – свята ў гонар Вялеса, язычніцкага бога.

    У былыя часы М. адзначалася прыблізна тры тыдні, пачыналася са сціплых прысвяткаў, які мелі агульны накірунак – яны былі звязаныя з жывёлагадоўляй (“Агата – кароўніца”, “Анісім – аўчар”, праводзіліся абрады “ўлашчвання дамавіка”, які ў некаторых выпадках атаясамліваўся з душамі продкаў, апекаваў свойскую жывёлу).

    Улічваючы тое, што М. была скарочана патрырхам да тыднёвага тэрміну, можна меркаваць пра змяншэнне свята ў памерах з захаваннем асноўных блокаў. У масленічных песнях падаецца цэлы шэраг эпітэтаў (часам гумарыстычных) і вельмі “абгрунтаваных” параўнанняў: “Масленіца – ластавіца”, “А ў нас сягоння масленіца, прыляцела ластавіца”, “Масленіца – ластавіца, прыляцела і прайшла”.

    Свята, што імгненна праляцела, параўноўваецца з птушкай, вельмі хуткай у палёце. Што да спальвання пудзіла, то на Беларусі М. больш атаясамлівалася з часам, які дае прыбытак статка і ўзбагачае грамаду, прыносіць “новае” малако, уплывае на павелічэнне сям’і, аднак лічыцца вельмі небяспечным, бо з’яўляецца своеасаблівым “мастаком”, стаіць на сумежжы Старога і Новага гадоў.

    Моманты знішчэння пудзіла (ці таго, што ў дадзенай мясцовасці завецца М.) былі рознымі: спальванне, патапленне ў проламцы, закопванне ў снезе (пудзіла, кола, посцілак, рыззя, старых рэчаў). Падкрэслена “грамадскі” характар мае завяршальны этап свята: накіраванасць на забеспячэнне бяспекі, дабрабыту ўсёй грамадзе, добрага ўраджаю, з абавязковым удзелам амаль усіх супольнікаў – спальванне М. (калі кожны прыносіць старую салому, посцілкі, на якіх спалі ўсю зіму, рыззё для агульнага вогнішча).

    Абрад спальвання М. уяўляў сабой не толькі важны момант ачышчэння агнём, але і своеасаблівы момант калектыўнай псіхатэрапіі. Канцэтрацыя энергіі і вера ўсіх скпольнікаў была накіравана на выгнанне смерці, хваробаў, голаду, нечысці, збавення ад бяды. Пачынаючы ад М. і да самага Вялікадня нельга было ўступаць у шлюбы.

    Таму хлопцам, якія за час паслякаляднага мясаеду не паспелі ажаніцца, у знак пакарання прывязвалі калодкі. Калі хлопцы не хацелі цягаць калодкі, то мусілі адкупіцца. Тое ж здаралася і з дзяўчатамі. Масленічны тыдзень заканчваўся тым, што сямейнікі прасілі адзін у аднаго прабачэння за ўсе магчымыя крыўды і грахі. Заканчвалася М. запустамі (“запускамі”) на малочнае. Традыцыі М. захаваліся ў святкаванні провадаў зімы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3393




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz