ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАПЁЛКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАПЁЛКА

    Птушка, надзеленая ў беларусаў міфічнымі ўласцівасцямі і жаночай сімволікай. Выступаючы як “летняя і зімняя”, яна мае дачыненне да чаргавання пораў года і рэгулявання працы ў полі.

    Мяркуюць, што яна сваім крыкам склікае жней. П. уваходзіць у шэраг персанажаў – міфічных гаспадароў поля і ўдзельнікаў дажынкавага абраду (“Перапёлачка – пташачка, па яры лятаеш, дабро аглядаеш, жнейкам памагаеш”).

    Тыя ж уяўленні складаюць аснову міфалагемы “перапёлка – апошнія пакінутыя каласы”. Прысвечаныя П. жніўныя рытуалы маюць наступныя формы: выгнанне птушкі і яе затрыманне ў полі, імкненне залагодзіць яе і пакінуць як міфічную гаспадыню нівы.

    Акрамя таго, асобныя тэксты даюць падставы меркаваць пра існаванне ў старадаўнія часы звычаю выкарыстання П. у якасці ахвяры ці абрадавай ежы (“…будземо цябе лапаці. Як зловім, то зарэжам…”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz