ДЗЕДАВІЦА

ЖАНОЧЫЯ ІНІЦЫЯЦЫІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАНОЧЫЯ ІНІЦЫЯЦЫІ

    Па ўяўленню беларусаў, асноўныя фазы жыццёвага цыклу чалавека складаліся з 5 частак, якім адпавядалі наступныя ўзроставыя катэгорыі – дзеці, падлеткі, моладзь, дарослыя, старыя. Прынцыповае значэнне надавалася ўсяму таму, што спрыяла паэтапнаму “ўжыўленню” дзіця ў свет яго бацькоў, сям’і, рода.

    Усё, што адбывалася ўпершыню, павінна было мадэліраваць розныя аспекты жыцця паодле прынцыпа падабенства. Першая прыступка пачыналася са з’яўлення дзіцяці на свет. Калі нараджалася дзяўчынка, то над ёю чыталі малітву “Песня Прысвятой Багародзіцы”.

    Бытавала павер’е, што дзіця не мае полу, і таму звычаем палавой ідэнтыфікацыі было пераразаць пупавіну дзяўчынкі нажніцамі і перавязваць яе на прадмеце, што сімвалізаваў жаночы занятак – на верацяне. Нібыта замацоўвалі пол дзіцяці і сімвалічныя дзеянні з паследам, пасля дзяўчынкі яго закопвалі каля печы.

    Гэтым адбывалася і далучэнне навародка да бацькоўскай хаты. Важным кампанентам абрадаў, якія суправаджаді пачатак чалавечага жыцця, былі купанні дзіцяці. У гэтым рытуале, як і ў іншых звязаных з вадой была пакладзеная адна і тая ж ідэя – “сціранне” або змыванне папярэдняй інфармацыі і яе перакадзіроўка ў сувязі з атрыманнем новага сацыальнага статусу.

    З моманту нараджэння і да першых 40 дзён жыцця дзіця будзе праходзіць 3 этапы “сцірання” інфармацыі і паслядоўнага ўжыўлення у прастору сямейнага існавання. Самым першым этапам “ачалавечвання” навароджанага з’яўлялася першае купанне – трэба было змыць сляды яго нядаўняга унутрычэраўнага жыцця.

    Бабка–павітуха абмывала немаўля, змываючы з яго ўсё “нечалавечае”, паціскала носік, прагледжвала галоўку, фармуючы ягоны выгляд. Магічныя дзеянні, якія суправаджалі першае купанне дзіцяці, садзейнічалі станоўчаму ўплыву на яго лёс і характар. Затым адбываўся наступны акт далучэння да сферы культуры – дзіця апраналі, загортавалі ў белыя пялюшкі, толькі са старога бацькоўскага адзення, а зверху апаясвалі чырвоным поясам – абярэгам ад сурокаў.

    Наступным і даволі адказным абрадам было першае рытуальнае купанне, якое праходзіла на 9 дзень пасля нараджэння. Яно было прызванае працягнуць працэс праграмавання важнейшых аспектаў будучага жыцця. Пры купанні дзяўчынкі ў ваду клалі :

    • Дзевяць (або сорак) зёрнаў жыта, каб яна вырасла здаровай і змагла нарадзіць дзіця, прадожыць свой род;

    • Аднакапеечную срэбную або медную манету, каб тым самым звясці да мінімума працягласць і хваравітасць месячных;

    • Дабаўлялі свежае малако, каб твар быў белым і чыстым;

    • Выкарыстоўвалі розныя лекавыя зёлкі, сабраныя на Купалле (рамонкі, чабрэц, чыстацел);

    • Некалькі (9) вугольчыкаў, каб не баялася сурокаў;

    • Пад купель клалі грабенчык, верацяно, іголку, лён і г.д., каб дзяўчынка стала добрай гаспадыняй і рукадзельніцай. Пасля першага рытуальнага купання дзяўчынкі ваду вылівалі пад вішню, каб навароджаная была такой жа стройнай і прыгожай. На Палессі ваду вылівалі за парог, каб у свой час выйшла замуж – “пайшла хутчэй”.

    З прыходам хрысціанства быў уведзены абрад хрышчэння навароджанага, пры поўным ці частковым пагружэні ў святую купель, галоўныі сэнсам якога было станаўленне на шлях пазнання і прыбліжэння да Богу.

    Паралельна з абрадам хрэсьбін у гэты ж дзень дома праводзілі народны рытуал прысвячэння дзіця ў склад сваёй сям’і. Часцей за ўсё гэты абрад выконваўся наступным чынам: перад тым, як ехаць у царкву, дзіця купалі, апраналі ва ўсё белае, перавязвалі чырвоным поясам-абярэгам і тройчы па сонцу абносілі вакол стала, каб ён любіў бацькоў і бацькоўскі дом.

    На стале ляжалі хлеб-соль. Затым дзіця перадавалі хросным бацькам са словамі: “Бярыце нехрышчонае, а прывязіце пасвячонае” або “Даем Вам народжанае, а нам прынясіце хрышчонае”. Бацькі бласлаўлялі дзіця хлебам-солллю. Кум і кума цалавалі хлеб і тройчы кланяліся бацькам..

    Перад тым, як выйсці за парог, кум і кума абавязкова прысажваліся на некалькі імгненняў – “каб дарога была добрая”. У дарогу кум і кума бралі хлеб, соль, другія прадукты, каб іх хрэснік быў заўсёды з хлебам і з солллю.

    Пакуль у царкве хрысцілі дзіця, у доме гатаваўся святочны абед, які заўсёды завяршаўся абрадам “Бабіна каша”. Кашу варыла бабка-павітуха. Перад тым, як паставіць яе на стол, яна прасіла за яе выкуп. Госці пачыналі актыўна гандлявацца. Але верх заўсёды быў за кумамі. Хросны бацька павінен быў так паставіць гліняны гаршчок на стол, каб той раскалоўся на некалькі частак.

    Пасля гэтага кожны з прысутнічалых браў па ложцы смачнай і салодкай кашы. Заканчваўся абрад абменам падарункамі паміж кумаўямі і бацькамі хрэсніка. А потым да ўсеагульнай радасці гасцей кумы павінны былі тройчы пацалавацца.

    Адным з абрадаў ініцыацыі можна лічыць і першы пострыг дзіця. Гэты абрад захаваўся яшчэ з часоў паганства, які абазначаў у тыя часы момант пераходу дзіцяці ад апекі маці да выхавання бацькам ці племенем. Абрад неабходна было ажыццявіць у той дзень, калі дзіця споўніцца роўна год.

    У дзень нараджэння або назаўтра маці, бацька, а магчыма, бабуля крэстападобна выстрыгалі на затылку дзіця некалькі пасмаў валасоў, акуратна складвалі іх у хустку, перавязвалі чырвонай ніткай і клалі за абразы (за ікону ў чырвоным куце). Лічылася, пакуль гэтыя валасы знаходзяцца там, з дзіцём нічога не здарыцца.

    Калі дачка выходзіла замуж, пасмы валасоў вымалі з патайнага месца і аддавалі, каб дачка назаўсёды пакінула бацькоўскі дом, г.зн. паспяховы выйшла замуж. У 3 гады дзяўчынцы ўпершыню давалі верацяно і калаўрот. Гэта было сакральнае дзеянне, і першай ніткай, якую спрала дачка, маці апаясвала яе ў дзень вяселля, каб абараніць ад сурокаў.

    На Смаленшчыне, калі дзяўчынка выпрадала першую нітку, тую нітку спальвалі і попел давалі з'есці дзяўчынцы (свайго роду "пасвячэнне ў хатнія работніцы"). Прадзенне асацыявалася з лёсам, і з трохгадовага ўзросту дзяўчатак вучылі прасці лёс сабе і сваёй хаце. Да сямі гадоў звычайна дзеці абодвух палоў хадзілі ў адных сарочках, і хлопчык ад дзяўчынкі адрозніваўся толькі даўжынёй валасоў.

    Існаваў абрад пераходу ад маленства да дзіцячага ўзросту – першае адзяванне спадніцы. Перад тым, як упершыню апрануць дзяўчынцы спадніцу, у прысутнасці членаў сям’і спачатку падсцілалася старая спадніца маці. Дзяўчатам прапаноўвалі перапрануцца. Дарослыя наглядалі пры гэтым, як яны апранаюцца.

    Вернай прыкметай доўгага жыцця лічылі найбольшую ўпорлівасць дзіцяці пры гэтым. Першую спадніцу, калі яна была даношана, спальвалі. Па заканчэнні падлеткава ўзросту дзяўчаткі атрымлівалі поўны набор сакральных ведаў, неабходных ім па жыцці. З дасягненнем шлюбнага ўзросту праводзіўся абрад, звязаны з першым адзяваннем на дзяўчыну панёвы (папярэдніцы спадніцы).

    Абрад выконваўся публічна і, відаць, належаў да цыкла святкаванняў, звязанных з паўналеццем моладзі, з іх пераходам да катэгорыі дарослых супольнікаў грамады. У смаленскіх беларусаў дзяўчына скакала па лаўцы са словамі:

    “Хачу – скачу, хачу – не, 

    Хачу – пайду, хачу – не”.

    Маці ішла ззаду са спадніцай ці панёвай у руках і казала:

    “Уступі, уступі, маё дзяцятка, 

    у вечны хамут”.

    Дзяўчына скакала з лаўкі ў гэтую спадніцу:

    “Хачу – скачу, хачу – не, 

    Хачу – пайду, хачу – не”.

    І гэта азначала, што ёй ужо пара замуж. У некаторых рэгіёнах на Юр'я, на Тройцу і г.д. дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту збіраліся на полі, умываліся расой, частаваліся малаком і г.д. Абрад кумавання, кумлення таксама да гэтай тэмы прыдатны будзе:)

    Гэта ўсё пра пераход ад дзяўчынкі да дзяўчыны.На траецка-сёмушныя светкаванні бярозавыя гаі станавіліся месцам духоўнай ініцыацыі дзяўчат перадшлюнага ўзросту.

    У чацвер траецкага тыдня, на Сямік, яны збіраліся гуртам і куміліся. г.зн. выбiралi сабе сябровак на год, з якiмi пад час вяселля яны мусiлi развiтвацца, што добра адбiлася ў абрадавых тэкстах.

    Дзяўчаты ішлі “завіваць бярозкі”: прыгіналі вяршаліны дзвух блізка стаячых дрэў і папарна спляталі іх у вянок, а затым выконвалі абрад кумлення – кожная са сваёй сяброўкай праходзіла праз утворанаю арку.

    Гэты рытуал і сімвалізаваў змену сацыальнага статуса іх удзельнікаў. Да абрадаў ініцыяцыі належала і гушканне дзяўчат на арэлях. Стан палёту, дасягненне вышэйшай кропкі ў спалучэнні з падзеннем карэлюецца з ваганнем сацыяўзроствага становішча дзяўчат, якія імкнуцца атрымаць статус нявест і як бы праходзяць праверку на спеласць.

    У Калінкавіцкім раёне на Саракі пры пачарговым пераскокванні-калыханні на дошцы казалі: “Хто сорак раз на дошкі падскочыць, дак замуж выдеть”. У спрадвечнай народнай традыцыі жаніх і нявеста апраналі адзенне белага (светлага) колеру, які сімвалізіраваў пераход маладых з аданаго стану ў другі, з юнацтва ў дарослае сямейнае жыццё.

    Але адзенне маладых уключала і элементы (пояс, вышыўка, прошва, упрыгожванні і г.д.), якія былі выкананныя чырвоным колерам, якім маладыя ахоўвалі-экраніравалі сябе ад прысутных. Напярэдадні самога вяселля, у суботу вечарам, у хаце маладой ладзілі “зборную суботу” (“дзявочы вечар”, “паненскі вечар”, “вянкі”, “зборны вечар”).

    Зборная субота была своеасаблівай мяжой у характары жыцця і сацыяльным статусе дзяўчыны. Яна развітвалася са сваім дзявоцкім жыццём, са сваімі лепшымі сяброўкамі, пазбаўлялася права прысутнічаць разам з імі на гулянках дашлюбнай моладзі.

    Адвячоркам у суботу ў хаце маладой збіраліся яе сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадавыя ўпрыгожанні для жаніха і нявесты. Завіванне вянкоў адбывалася з дазвалу і бласлаўлення бацькоў і сімвалізавала цнатлівасць дзяўчыны.

    У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі ў зборную суботу “завівалі елку” (“вілца”): яе ўпрыгожвалі каляровымі кветкамі, свечкамі, цацкамі, вырабленымі з саломы. Абрад дзяльбы каравая практычна завяршаў этап пераходу маладых у іншы сацыальны статус.

    Цяпер яны ўжо станавіліся мужам і жонкай, якім трэба было працягваць род і забяспечыць яго дабрабыт. Дзялілі каравай хросныя бацькі маладога. Сярэздіну або верхнюю частку яго выразалі і пакідалі маладым, затым адорвалася сям’я маладых, пачынаючы з бацькоў, а затым ужо ўся радзіна.

    Пасля дзяльбы каравая да маладой падыходзіла маці маладога, здымала з яе вэлюм (сімвал дзяўчыны) і павязвала 2 атрыбуты жаночай долі: хусцінку і фартушок. Вэлюм на некалькі хвілін перадавалі старшай дружцы маладой, а затым вешалі на сцяну каля абразоў. Роды афармляліся ў складаны шматэтапны абрад.

    Комплекс дзеянняў падчас саміх родаў накіроўваўся на палягчэнне пакутаў парадзіхі і на больш лёгкае з’ўленне дзіцяці. У прыватнасці, па аналогіі з родавымі шляхамі жанчыны адкрываліся вокны, дзверы, засланка, развязваліся паясы, размыкаліся замкі. Падчас родаў імкнуліся развязаць усе вузялкі на вопратцы парадзіхі, распусціць ёй валасы.

    Выбар месца для родаў прадугледжваў не толькі ізаляцыю парадзіхі ад непажаданых поглядаў, але і арыентаваліся на “вылучаныя месцы” – лазню, хлеў, гумно. Пастукваючы нагамі аб падлогу, а венікам у столь, пераступаючы парог, звярталіся за спрыяннем да хатняга духа і продкаў наогул. Парадзіха лічылася “нячыстай”, бо яшчэ 40 дзён захоўвалася яе сувязь з іншасветам.

    Каб не нашкодзіць прадзісе, да яе не дапускалі іншых цяжарных жанчын і хворых людзей. Калі пачыналіся роды, то імкнуліся нікому пра гэта не казаць, каб не наслаць на парадзіху лішнія пакуты. Для палягчэння родаў каля парадзіхі ставілі запаленую грамнічную свечку і прыгаворвалі “Пакуль свечка дагарыць, тут яна і народзіць. Амінь”.

    Пры родах парадзіха павінна зняць з сябе усе залатыя ўпрыгожванні, але абавязкова пакінуць нацельны крыжык. Паўсюль на Беларусі, каб адагнаць злыя сілы ад парадзіхі, павітуха клала ёй у ложак металічную рэч або абвязвала яе чырвонай ніткай. Змена статусу індывіду адбываецца пры выкарыстанні рытуальнай функцыі вады.

    Абмываць і апранаць нябожчыка запрашалі сталых людзей: да жанчыны – жанчын. Ваду, якая валодала разбуральнай энергіяй, вылівалі пад печ, пад вугал хаты, каля плота, дзе ніхто не хадзіў. Жанчыну апраналі ў чыстую нацельную бялізну, паверх якой апраналі кашулю, спадніцу, шарсцяны ці льняны андарак, кофту, фартух.

    На галаву жанчыне павязвалі хустку, намітку, надзявалі чапец або шапачку, пашытую з новага адбеленнага палатна. На ногі жанчыне абувалі панчохі ці шкарпэткаі з лапцямі ці чаравікамі. Паўсюль на Беларусі існаваў звычай класці ў труну што-небудзь з рэчаў, у якіх бралі шлюб, “каб нябожчыку было лягчэй ляжаць на тым свеце”.

    Акрамя таго ў труну клалі ручнік, хусцінку, духмяныя травы, свечку або абразок, дробныя грошы “каб заплаціць на тым свеце за месца”, некаторыя іншыя улюбеныя пры жыцці рэчы нябожчыка, радзей – ежу і ваду. Памытую і апранутую нябожчыцу–жанчыну клалі на лаўку, якая знаходзілася злева або насупраць уваходу ў хату.

    Зверху нябожчыка пакрывалі белым палатном. На галаву накладвалі куплены ў царкве венчык, на лоб і грудзі – сцелькі з лікам Ісуса Хрыста. Рукі складвалі і звязвалі крыжападобна, у адну з іх укладвалі васковы крыжык і невялікі абразок, а ў другую – свечку. Перад тым як закрыць труну векам і забіць яе цвікамі, родныя цалавалі нябожчыка ў лоб, высны, твар.

    Гэта быў найбольш важны момант ва усёй пахавальна-памінальнай абраднасці; дзякуючы ўзаемадзеянню амаль усіх абрадавых кодаў, адбываўся рытуальны пераход нябожчыка ў свет продкаў.

    Асабліва гэта відавочна ў вербальным кодзе, калі жывыя выказваюць разнастайныя пажаданні нябожчыку, каб ён перадаў іх раней памёрлым сваякам. У хуткім часе пасля пахавання, а то і адаразу, на магілу ставілі невялікі крыж, на які вешалі тканы ручнік ці фартух.

    Крыніца: http://community.livejournal.com/by_ethno/204507.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz