
БРОДНІЦЫ
Бродніцы у старажытных славян - жаночыя добрыя духі захавальніцы бродаў. Яны глядзелі каб ніхто не патануў. Адганялі злых русалак і лясных духоў, якія маглі нашкодзіць людзям. Гэта дзяўчаты - прыгажуні з доўгімі валасамі. Яны жывуць разам з бабрамі ў ціхіх затоках, падпраўляюць і пільнуюць броды, брукаваныя з галля (гаці). Перад варожым наступам бродніцы неўзаметку руйнуюць брод, накіроўваючы непрыяцеля ў багну ці вір.
Крыніца: http://ekouglich.ucoz.ru/load/istorija_i_kraevedenie/slavjanskie_dukhi_stikhij_1/2-1-0-7
БРОДНІЦЫ - ставяцца да берегіняў. якія ахоўваюць броды. Гэта вадзяныя дзевы, якія аддаюць перавагу сяліцца ў ціхіх затоках. Па паданнях, яны мірна суіснуюць з бабрамі. Бродніцы будуюць з галля броды і ўтрымоўваюць іх у поўным парадку. Калі ворага пачуюць, неўзаметку разбураць брод, заблытаюць і завядуць у вір. "...І вадзяныя Бродніцы, плаваючы ціха, хвалявалі сінія воды і, чаруючы глыбокія нетры, заклікалі навоі з цёмных магіл" (А.М. Ремизов «К Морю-Океану»).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=4
|