ДЗЕДАВІЦА

ДАРАВАЛЬНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАРАВАЛЬНАЯ НЯДЗЕЛЯ

    Дагарэла святочнае вогнішча. Агульны гоман, жарты, песні заціхлі. У панядзелак пачнецца пост, які накладвае на паводзіны чалавека, сям’і і ўсёй грамады цэлы шэраг даволі жорсткіх абмежаванняў. Своеасаблівым пераходным мастком у Вялікі пост з’яўляецца апошняя святочная вячэра ў нядзелю, якая атрымала назву загавіны.

    Дзе-нідзе на загавіны збіралася вясковая моладзь або прыходзілі суседзі, але найчасцей гэта была ўласна сямейная вячэра. Яна была сціплай і стрыманай па характары. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося (ні на талерцы, ні на патэльні). Святочная трапеза заканчвалася выключным па змесце абрадавым дзеяннем, якое дало назву ўсяму дню — даравальная нядзеля.

    Заключны этап святочнай вячэры пераносіўся ў сакральную зону хаты — у чырвоны кут. На покуці, пад абразамі садзіўся гаспадар, чытаў малітву і прасіў прабачэння ў сваіх “радзіцеляў” — дзядоў і прадзедаў.

    Затым па чарзе, пачынаючы ад старэйшага, на сярэдзіну хаты выходзілі сыны і дочкі і таксама прасілі прабачэння ў бацькі: “Прасці бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай ці языком”.

    Апошняй прасіла прабачэння маці вялікага сямейства. Пасля гэтага ўсе дамачадцы садзіліся на лавы (хлопцы справа, дзяўчаты злева), бацька выходзіў на сярэдзіну хаты, тройчы нізка кланяўся ўсёй сям’і і таксама прасіў дараваць за нядобрае слова або благі ўчынак.

    Самым высокім статусам даравання быў надзелены абрад ачышчэння ў цэрквах, дзе напрыканцы богаслужэння святар прасіў прабачэння ва ўсіх прыхаджан. У адказ на яго словы ў храме гучаў сакральна-магічны рэфрэн “Бог даруе! Бог даруе! Бог даруе”!

    Хацелася б спадзявацца на тое, што вось гэта неацэнная каштоўнасць народнай педагогікі, зерне традыцыйнай культуры, пасеянае нашымі продкамі, прарасце не толькі на зямлі нашай Бацькаўшчыны, але і ў светлых душах нашых суайчыннікаў.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=29977




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz