ДЗЕДАВІЦА

КУФЭРАК ЗДАРОЎЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУФЭРАК ЗДАРОЎЯ

    Розныя парады для захавання здароўя, дыягностыка, зелкі і традыцыйныя народныя сродкі лячэння можна знайсці на гэтай старонцы.

    Знешнія прыкметы ўнутраных хвароб

    Па тым, як вы выглядаеце, можна вызначыць многае. У тым ліку і хваробы, якія, магчыма, у вас ужо ёсць або могуць праявіцца ў будучыні. Не палянуйцеся і агледзьце сябе (і сваіх блізкіх) уважліва, як кажуць, ад макушкі да пятак, а калі нешта не спадабаецца, абавязкова прайдзіце абследаванне.

    1. На твары напісана...

    * Вельмі бледным твар часта бывае пры анеміі, парушэнні работы нырак.

    * Жаўтаватае адценне скуры, жоўтыя кругі пад вачамі і пігментныя плямы назіраюцца пры захворваннях печані, жоўцевага пузыра.

    * Чырвоны твар можа быць прыкметай розных скурных захворванняў, а таксама наступствам дэфіцыту магнію ў арганізме.

    * Бледна-ружовыя кругі пад вачамі могуць сігналізаваць аб непаладках з мачавым пузыром. Сіняватая скура твару — нярэдка сведчанне праблем з лёгкімі, бронхамі, сэрцам.

    * Зямліста-шэры колер і цёмныя кругі пад вачамі — магчымыя парушэнні ў рабоце нырак, кішэчніка, эндакрыннай сістэмы.

    * Ацёчнасць — варта праверыць работу сэрца, нырак.

    * Павышаная сухасць — магчымыя парушэнні ў рабоце страўніка, пагроза развіцця цукровага дыябету, а таксама недахоп вітамінаў у арганізме.

    * Павышаная вільготнасць — верагодныя хваробы сэрца, лёгкіх, гарманальныя парушэнні, неўрозы.

    * Пажаўценне бялкоў вачэй можа сведчыць аб хваробах печані і жоўцевых шляхоў.

    * Чырвоныя пражылкі — высокі артэрыяльны ціск (асабліва калі спалучаецца з выпадзеннем палёў зроку і "мушкамі" перад вачыма), моцная стомленасць.

    * Выдзяленні ў вугалках вачэй — парушэнні абмену рэчываў, гнойныя выдзяленні — кан'юнктывіт.

    * Вочы лупатыя, з хваравітым бляскам — магчымыя праблемы эндакрыннага апарату.

    2. Чытаем па вуснах...

    * Цёмныя або сіняватыя вусны сведчаць аб праблемах з сэрцам і лёгкімі.

    * Белыя або бледныя вусны хутчэй за ўсё паказваюць на анемію, праблемы з цыркуляцыяй крыві і лімфы.

    * Карычневыя крапінкі на вуснах бываюць прыкметай заражэння глістамі.

    * Вусны сухія, абветраныя — гастрыт або язва страўніка, дысбактэрыёз кішэчніка.

    * "Заеды" ў вугалках — праблемы страўнікава-кішачнага тракту. Калі яны працяглы час не загойваюцца — ускосная прыкмета дыябету.

    3. Пакажы язык

    Кожная зона на нашым языку з'яўляецца праекцыяй пэўнага органа. І калі нейкі орган пашкоджаны, то мяняюцца выгляд і колер самога языка. Здаровы язык чысты, раўнамерна ружовы, без глыбокіх складак і добра ўвільготнены.

    На хворым языку нейкія ўчасткі могуць абясколерыцца або пачырванець, памяняць форму (павялічыцца або "праваліцца", а складкі стаць рэзкімі, скрывіцца). Колер, таўшчыня і стан налёту на языку таксама гавораць пра тое, што робіцца ў нас унутры: чым больш шчыльны налёт, тым мацней пашкоджаны адпаведны орган.

    Лічыцца, што:

    * калі налёт размяшчаецца ля асновы языка, значыць, у чалавека яўна парушаная работа страўнікава-кішачнага тракту, а калі налёт на кончыку языка або па краях — тое самае можна сказаць аб лёгкіх;

    * глыбокія ямкі на языку — неабходна ўдзяліць увагу здароўю кішэчніка, магчымы дысбактэрыёз;

    * трэшчынкі па ўсёй паверхні языка сігналізуюць аб паталогіі нырак, хваробах крыві, парушэнні абмену рэчываў і гарманальнага балансу;

    * жоўты налёт на языку гаворыць аб праблемах з печанню і жоўцевым пузыром;

    * зеленаваты налёт — ваш страўнікава-кішачны тракт пакутуе на ўзроўні дванаццаціперснай кішкі;

    * шчыльны налёт можа суправаджаць рэспіраторна-вірусныя захворванні;

    * выражаны белы налёт сведчыць аб агульнай зашлакаванасці арганізма.

    4. Пазногці:

    немач на кончыках пальцаў Пласцінка здаровага пазногця заўсёды празрыстая, бледна-ружовага колеру, правільнай формы, з невялікім светлым арэолам ля асновы. Любыя змены колеру, з'яўленне на пазногцевай пласціне "хваляў", кропак — важкая прычына для неспакою.

    * Раптоўнае пажаўценне пазногцяў можа быць прыкметай павышэння білірубіну або захворвання гепатытам.

    * Калі пазногці пабялелі, варта вывучыць характар гэтай з'явы. Калі яны сталі больш бледнымі цалкам, трэба здаць аналіз на гемаглабін. У той час як белыя крапінкі сведчаць аб магчымым дэфіцыце цынку або кальцыю.

    * Калі пазногці пайшлі "хвалямі" — праверце кішэчнік. Папярочныя няроўныя палоскі гавораць пра магчымыя праблемы з ныркамі.

    * Ломкія пазногці могуць быць наступствам праблем са шчытападобнай залозай.

    * Гладкія, ненатуральна выпуклыя пазногці бываюць у людзей з сур'ёзнымі хваробамі сэрца і лёгкіх.

    * Калі пазногаць "сколаты" кропкамі, як напарстак, або спярэшчаны баразёнкамі, цалкам верагодна, што арганізм пакутуе ад вітаміннай недастатковасці.

    * Сінюшны колер пазногця паказвае на праблемы з кровазваротам.

    5. Ахілесава пята

    На ступнях, як і на языку, сканцэнтраваныя зоны-праекцыі ўнутраных органаў і сістэм. Уздзеянне на гэтыя кропкі часта прымяняецца ў акупунктуры. Мазалі, "шпоры" і дэфармацыі ў розных месцах ступні і пальцах ног не заўсёды бываюць ад нязручнага абутку. Нярэдка так хворыя органы пасылаюць заклік аб дапамозе.

    * Жоўты колер ступняў паказвае на парушэнні работы печані, жоўцевага пузыра.

    * Арагавелая скура пяткі і падушачак пальцаў можа сведчыць аб парушэннях абмену рэчываў, гарманальным дысбалансе, праблемах са страваваннем.

    * Змена тэмпературы і вільготнасці ступняў, балючасць — сігнал да таго, каб праверыць работу сардэчна-сасудзістай, нервовай і эндакрыннай сістэм.

    6. Выскачкі нейкія!

    Праблемная скура часта звязаная з унутранымі захворваннямі.

    Калі высыпка:

    * на скронях — сігнал аб праблемах з жоўцевым пузыром;

    * на падбародку — непаладкі ў палавой сферы;

    * на лбе, шчоках — займіцеся органамі стрававання;

    * на спіне — магчымыя парушэнні ў рабоце эндакрыннай сістэмы, захворванні гінекалагічнага профілю, дысбактэрыёз кішэчніка.

    Што, дзе і як шукаць

    * Самаабследаванне лепш рабіць раніцай, праз некалькі хвілін пасля абуджэння.

    * Разглядайце сябе пры рассеяным дзённым святле з дапамогай двух люстэркаў, каб добра ўсё бачыць з розных бакоў.

    * Старайцеся праводзіць агляд мінімум некалькі разоў на тыдзень. Запісвайце свае назіранні.

    * Калі заўважылі нейкія змены, не спяшайцеся з высновамі, не стаўце самі сабе дыягназ і не прызначайце лячэнне — гэта павінен рабіць толькі доктар.

    Падрыхтавала Вольга Кулінковіч

    Звязда 9 лютага 2011

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/abradnyja_simvaly




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz