ДЗЕДАВІЦА

ВЕДЗЯННЁ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕДЗЯННЁ

    (4 снежня н. ст.). У гэты дзень трохгадовая дзева Марыя была ўведзена ў Святая Святых Ерусалiмскага храма i тым самым узвялiчана Богам у знак таго, што яна стане Мацi Iсуса Хрыста. Марыя засталася жыць у храме, дзе навучалася закону Божаму i рукадзеллю. Яна шмат малiлася, чытала Свяшчэннае Пiсанне i прасiла Бога, каб той паслаў чалавецтву Збавiцеля.

    Звязвалі гэтае свята і са св. Варварай (святкавалася 17 снежня н. ст.). Тлумачылі, што свята названа «Вадзенне» таму, што калі ворагі хрысціянства мучылі св. Варвару, то вадзілі яе на повадзе і білі. Казалі таксама, што Вадзенне названа так таму, што «водзяцца ваўкі». Назву афiцыйнага царкоўнага свята народ тлумачыў па–свойму: «Бог прыводзiць зiму на зямлю».

    Як зiма павядзе сябе ў гэты дзень, такая яна, у асноўным, уся будзе. Прадугледжвалася магчымае пацяпленне: «Уведзенне разбiваець ледзенне». На Чарнiгаўскiм Палессi дзяўчаты - беларускi, кладучыся спаць напярэдаднi свята, загадвалi: «Святое Увядзенне, вядзi мяне туды, iдзе мне жыць». I спадзявалiся саснiць хату будучага мужа. На Маладзечаншчыне «на Багародзiцу» варажылi, наламаўшы вiшнёвых галiнак i паставiўшы iх за абраз.

    Кожная была задумана на пэўнага чалавека. Перад Багатай Куццёю, напярэдаднi старога Новага года, глядзелi: калi галiнка расцвiтала зусiм — гэта быў добры знак, калi ж засыхала — наадварот. Гэтак варажылi не толькi на замужжа, але наагул на будучы лёс чалавека. «На «Ведзяннё» (як i на Тройцу i Новы год) дзяўчаты збiралiся на iгрышча i кумiлiся: «Ведзяннё — каб было ў дзевак пiцяннё i едзяннё».

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5883

    ВЕДЗЯННЁ

    -У народным разуменнi хрысцiянскае свята Увядзення Багародзiцы ў храм звязана з паняццем "уводзiнаў", "пачатку" зiмы, што адпавядае рэчаiснасцi i набыццю зiмой сваiх правоў: "Увядзенне прыйшло — зiму прывяло".

    -Царкоўнае свята Увядзенне Багародзiцы ў храм першы раз узгадваецца ў летапiсах VІI—VIII стст. Святыя праведныя Iаакiм i Ганна старанна малiлiся Богу, каб ён падараваў iм дзiця, абяцаючы прысвяцiць яго служэнню Госпаду пры храме. Бог пачуў iх малiтву, i ў iх нарадзiлася дачка, якой далi iмя Марыя. Калi ёй споўнiлася тры гады, Iаакiм i Ганна выканалi сваё абяцанне i прывялi трохгадовую Марыю ў Iерусалiмскi храм.

    Яны павiнны былi прайсцi 15 даволi высокiх прыступак. Бацька хацеў узяць дзяўчынку на рукi, але яна сама лёгка пабегла наверх. У гэтым храме яна атрымала адукацыю i выхаванне. Па звычаi, праз пасвячэнне праходзiлi толькi прадстаўнiкi мужчынскага полу, але для Святой Дзевы было зроблена выключэнне. У гонар гэтай падзеi ў V цi VI ст. у Iерусалiме быў пабудаваны храм, якi стаяў на тым самым месцы, дзе некалi жыла Дзева Марыя.

    -Асаблiвае ўшанаванне жанчын у гэты дзень наблiжала свята Увядзення да iншых "жаночых святаў" — Пакроваў i дня ўшанавання Параскевы Пятнiцы. l "Ведзяннё — каб было ў дзевак пiцяннё i едзяннё" — на Увядзенне, Новы год i Троiцу дзяўчаты збiралiся на гуляннi i "кумiлiся", г.зн. выбiралi сабе сяброўку.

    - З гэтага дня паўсюдна распачыналiся зiмовыя, Увядзенскiя, гандлi i кiрмашы.

    -Для таго, каб наладзiць улазiны, трэба было выбраць самы спрыяльны, "шчаслiвы" дзень. Калi будаўнiцтва распачыналася напярэдаднi Троiцы, то пераход у новую хату, улазiны, трэба было праводзiць восенню цi на пачатку зiмы. Лiчылася, што святы Сiмяон, якi ўшаноўваецца 14 верасня, прынясе новай хаце i яе жыхарам шчасце i радасць.

    Таксама спрыяльным днём для ўлазiн лiчыўся дзень Увядзення Багародзiцы ў храм — 4 снежня.

    -Па надвор’i гэтага дня прадказвалi, што будзе надалей: Увядзенскiя маразы рукаўкi на мужыка апранулi, сцюжу прывялi, зiму на розум наставiлi.

    Калi да Увядзення пойдзе снег, то ён хутка растане. Калi снег пойдзе пасля Увядзення, то ляжа зiма. На Увядзенне мароз — усе святы марозныя, цёпла — i святы цёплыя. Моцныя зазiмкi павiнны быць у гэты цi ў наступны дзень. (Беларуская міталогія).

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz