ДЗЕДАВІЦА

ГУЛЬНЯ НА ВЯЛІКДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГУЛЬНЯ НА ВЯЛІКДЗЕНЬ.

    Скончыўшы разгаўленне, пасля Ўсяночнай, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень.

    У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолабу ці "лубку". Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды.

    Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства.

    Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

    ГУЛЬНІ З ЯЙКАМІ:“БІТКІ”

    - Ну што, будзем біцца?

    - Будзем, але раней дай паспрабаваць.

    - Ой, вельмі ж тваё моцнае – пайду далей!

    - Дык можа памяняемся?

    - Не, давай тады сваімі.

    - А ў цябе не смалянка (залітае смалой)?

    - А ў цябе ці не ад цасаркі яйка?

    - Не, ну дык трымай – буду біць!

    - Не, перш ты трымай – а я потым!




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz