ДЗЕДАВІЦА

ВАРАЖБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАРАЖБА

    Магiчныя спосабы i дзеяннi, што нiбыта прадракалi будучае i расказвалi пра былое. Узнiкла ў першабытным грамадстве разам з paннiмi формамi рэлiгii - верай у звышнатуральныя сiлы, добрых i злых духаў, у лёс.

    3вязана з прыкметамi, значная частка якiх заснавана на жыццёвым i гаспадарчым вопыце, назiраннях за з'явамi прыроды, паводзiнамi жывёл (прадказванне вясенняга i летняга надвор'я па надвор'i ў снежнi; кот качаецца па зямлi - на цяпло; ластаўкi лятаюць нiзка - на дождж) .

    Калi ў В. па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (назiранне), дык iншыя яе вiды вынiкаюць выключна з забабонных уяўленняў; iм уласцiвы мiстычны характар, грунтуюцца яны на ўяўным знешнiм падабенстве або процiлегласцi, сугучнасцi слоў i iнш., напр., разгадванне сноў (бачьщь у сне ягады - слёзы, чыстую ваду - радасць, мутную ваду - смутак).

    З даўнix часоў варажылі па зорках, па лінiях далонi, па картах, на вадзе, зернях. Выкарыстоўвалi розныя прадметы (пярсцёнак, люстэрка, замок, чаравiк), кукаванне зязюлi, галасы «вешчых» птушак (савы, крумкача, пеўня). Iснавалi «прафесiяналы»-адгадвальнiкi - варажбiты, знахары, чарадзеi, у Стараж. Pyci - вешчуны.

    Найбольш была пашырана самадзейная В., якая папярэднiчала важнейшым гаспадарчым работам, пераменам, што чакалiся ў сям'i, i г. д. Беларусы найчасцей варажылi на каляды, на багатую куццю перад Новым годам.

    В. павiнна была вызначыць, чаго можна чакаць у надыходзячым годзе: з-пад каляднага абруса выцягвалi сена i па iм меркавалi, якой даўжынi будзе лён; глядзелi, якога зерня больш у трыбуху заколатага парсюка, такое збожжа будзе найбольш урадлiвым.

    Варажылi i пра замужжа: калi дзяўчына ўпоцемку ў хляве зловiць баранчыка - выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакi - там яе нарачоны; расплаўлены воск цi волава лiлi ў ваду i па ix абрысах меркавалi пра суджанага.

    В. належыць да найбольш жывучых перажыткаў мiнулага, хоць у наш час яна ператварылася ў забаву, гульню. Гл. таксама Магiя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10333




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz