ДЗЕДАВІЦА

КОЛА ПТУШЫНАГА КАЛЕНДАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КОЛА ПТУШЫНАГА КАЛЕНДАРА

    Адной з найбольш цікавых, але мала даследаваных праблем міфапаэтычнай спадчыны беларусаў з’яўляецца сімволіка птушак, з якімі чалавек кантактаваў даволі актыўна. З цягам часу птушкі занялі вельмі важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларусаў, сталі аб’ектам глыбокага асэнсавання фактычна ва ўсіх жанрах вусна-паэтычнай творчасці.

    Акрамя таго, што некаторыя птушкі прадвызначалі лёс чалавека, многія з іх былі самым незвычайным чынам звязаны з часам правядзення тых ці іншых абрадаў або земляробчых спраў. Штогадовы прылёт іх з выраю і адлёт назад быў пакладзены нашымі продкамі ў аснову адной з сістэм вымярэння каляндарнага часу.

    Яскравым сведчаннем таму сталі шматлікія загадкі: “Дванаццаць арлоў, пяцьдзесят дзве галкі зняслі адно яйцо” (год, месяцы, тыдні); “Дванаццаць варон, трохі болей галіц, хто адгадае, той харошы малец”. Менавіта да птушкі -- зязюлі, -- той, якая “лёгка” жыве, бо не выхоўвае сваіх дзетак, чалавек звяртаўся, каб даведацца, колькі яму яшчэ гадоў адмерана: колькі разоў “ку-ку” пачуеш, столькі гадоў і пражывеш.

    Асэнсаванне часу праз птушыны код самым непасрэдным чынам звязана з пабудовай Сусвету і падзелам яго на свет жывых і “той” свет (памерлых). І тады становіцца зразумелым, чаму птушка, якая раптам залятала ў хату або моцна стукалася ў акно, так палохала людзей. Па меркаванню нашых продкаў, яна прылятае ў тую хату, з якой хутка адляціць душа ў вырай, а значыцца, нехта хутка памрэ.

    Сярод птушак, якія выступалі пасрэднікамі паміж светам жывых і “светам” памерлых, і якіх надзялялі здольнасцю прадвяшчаць, лічылі ворана-крумкача, сароку, зязюлю і саву: “Сарока прыносіць і добрыя, і благія весткі... Крумкач, кракаючы над домам, прадказвае бяду. Па кукаванню зязюлі варожаць, ці доўгае будзе жыццё, пра замужжа, багацце. Крык савы над домам -- дрэнны знак”.

    Акрамя гэтага вешчунамі лічылі і дробных птушак, такіх, як сініца, ластаўка, верабей: “Калі дробныя птушкі раптоўна залятаюць у хату цераз акно, гэта можа прадказваць рознае:

    а) ластаўка заляціць -- прыйдзе непажаданая вестка, а калі там ёсць нявеста -- прыйдуць сваты ці жаніх;

    б) верабей заляціць -- будуць атрыманы неістотныя звесткі; зойдзе наведнік; в) сініца б’ецца і заляціць -- трэба чакаць вялікага няшчасця; заляціць у свіран -- здарыцца смерць некага з сям’і”. У структуры беларускага народнага календара птушкам належыць важны гарманізуючы пачатак: яны сваім прылётам азначаюць этапы веснавога абуджэння і разгортвання складанага цыкла земляробчых работ.

    Заціханне птушынага спеву і адлёт іх у вырай было знакам згортвання свету, заканчэння цёплага летняга перыяду і падрыхтоўкі зямлі да чарговага этапа зімовага спачыну. Паэтапнае разгортванне прасторы наваколля ў птушыным кодзе фіксавалася наступным чынам.

    Веснавое сонца і адпаведна першыя прыкметы пацяплення атаясамліваліся з жаваранкамі. “Пасля жаваранкаў паяўляюцца пліскі, затым на 10--12-м тыдні ад Каляд прылятаюць вадзяныя птушкі, дзікія качкі і гусі... Потым прылятаюць буслы, жураўлі, кулікі, зяблікі, дразды і іншыя, пасля 15 тыдняў ад Каляд. Пазней -- перапёлкі, драчы, жоўны і інш.

    Лічылася, што менавіта кулік прыносіў з-за мора само пацяпленне, а таксама ключы, якімі адкрывалася вада, замкнёная на зіму лёдам. Ён ускрываў рэкі і “нараджаў” вясёлыя ручаі. Аб тым, што прыйшла паўнапраўная вясна-ўладарка, абвяшчалі ластаўкі.

    Яны пачыналі рабіць гнёзды пад дахамі (пад “каньком”) хат і тым самым прыносілі чалавеку (сям’і) прыемную навіну -- хата ў гэтым годзе будзе поўніцца шчасцем і дабрабытам. Сапраўднай вясной лічылі той дзень, калі ўпершыню кувала зязюля.

    Па назіраннях нашых продкаў, часцей за ўсё гэта было “на Юр’я (6 мая, на 17-м тыдні ад Каляд)”. Завяршаў шматгалосы птушыны клін салавей. Яго прылёт адпавядаў пераходу вясны ў лета.

    А ўжо пачынаючы са Спаса (19 жніўня) птушкі пачыналі збірацца ў вырай. Распачынаўся зваротны адлік часу, які таксама парадкаваўся паэтапным развітаннем то адной, то другой птушынай сям’і.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31967

    Сярод птушак, якія выступалі пасрэднікамі паміж светам жывых і “светам” памерлых і якіх надзялялі здольнасцю прадвяшчаць, лічылі ворана-крумкача, сароку, зязюлю і саву: “Сарока прыносіць і добрыя, і благія весткі... Крумкач, кракаючы над домам, прадказвае бяду. Па кукаванню зязюлі варожаць, ці доўгае будзе жыццё, пра замужжа, багацце. Крык савы над домам — дрэнны знак”.

    Акрамя гэтага вешчунамі лічылі і дробных птушак, такіх, як сініца, ластаўка, верабей: “Калі дробныя птушкі раптоўна залятаюць у хату цераз акно, гэта можа прадказваць рознае:

    а) ластаўка заляціць — прыйдзе непажаданая вестка, а калі там ёсць нявеста — прыйдуць сваты ці жаніх;

    б) верабей заляціць — будуць атрыманы неістотныя звесткі, зойдзе наведнік;

    в) сініца б’ецца і заляціць — трэба чакаць вялікага няшчасця; заляціць у свіран — здарыцца смерць некага з сям’і”. У структуры беларускага народнага календара птушкам належыць важны гарманізуючы пачатак: яны сваім прылётам азначаюць этапы веснавога абуджэння і разгортвання складанага цыкла земляробчых работ.

    Заціханне птушынага спеву і адлёт іх у вырай былі знакам згортвання свету, заканчэння цёплага летняга перыяду і падрыхтоўкі зямлі да чарговага этапа зімовага спачыну. Паэтапнае разгортванне прасторы наваколля ў птушыным кодзе фіксавалася наступным чынам.

    Веснавое сонца і адпаведна першыя прыкметы пацяплення атаясамліваліся з жаваранкамі. “Пасля жаваранкаў паяўляюцца пліскі, затым на 10—12-м тыдні ад Каляд прылятаюць вадзяныя птушкі, дзікія качкі і гусі... Потым прылятаюць буслы, жураўлі, кулікі, зяблікі, дразды і іншыя, пасля 15 тыдняў ад Каляд.

    Пазней — перапёлкі, драчы, жоўны і інш. Лічылася, што менавіта кулік прыносіў з-за мора само пацяпленне, а таксама ключы, якімі адкрывалася вада, замкнёная на зіму лёдам. Ён ускрываў рэкі і “нараджаў” вясёлыя ручаі. Аб тым, што прыйшла паўна-праўная вясна-ўладарка, абвяшчалі ластаўкі.

    Яны пачыналі рабіць гнёзды пад дахамі (пад “каньком”) хат і тым самым прыносілі чалавеку (сям’і) прыемную навіну — хата ў гэтым годзе будзе поўніцца шчасцем і дабрабытам. Сапраўднай вясной лічылі той дзень, калі ўпершыню кувала зязюля.

    Па назіраннях нашых продкаў, часцей за ўсё гэта было “на Юр’я (6 мая, на 17-м тыдні ад Каляд)”. Завяршаў шматгалосы птушыны клін салавей. Яго прылёт адпавядаў пераходу вясны ў лета.

    А ўжо пачынаючы са Спаса (19 жніўня) птушкі пачыналі збірацца ў вырай. Распачынаўся зваротны адлік часу, які таксама парадкаваўся паэтапным развітаннем то адной, то другой птушынай сям’і.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=32035




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz