ДЗЕДАВІЦА

АДВЕДКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АДВЕДКІ

    Наведванне парадзiхi пасля родаў; традыцыйны звычай радзiннай абраднасцi. Лакальныя назвы водведы, адведзiны, провiдкi, наведы. У А. iшлi звычайна жанчыны (суседкi, сябpоўкi, сваячкi парадзiхi) без запрашэння ўсе разам цi паасобку у першыя 2-3 днi (на Палессi - у два тыднi i болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзiсе i яе сям'i у дамашнiх клопатах.

    Паводле норм звычаёвага права, у А. нельга было iсцi з пустымi рукамi, таму жанчыны неслi з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла, на Палесci - яшчэ боршч, аладкi, варэнiкi, сырнікi, кампот з сушаных чарнiц (узвар). Мужчынам i незамужнiм дзяўчатам забаранялася хадзiць у А., забаронена было таксама цiкавiцца здароўем нованароджанага.

    На Беларусi гэты звычай захаваўся да нашага часу, асаблiва сярод сельскага насельнiцтва, толькi з некаторымi зменамi: у А. разам з жанчынамi ходзяць мужчыны i незамужнiя дзяўчаты, з сабой звычайна прыносяць падарункi дзiцяцi i парадзiсе, кветкi i iнш.

    Крыніца http://rv-blr.com/dictonary/view/6913

    АДВЕДКІ

    Парадзіха нейкі час не магла выконваць звычайную жаночую работу, і яе абавязкі у вялікай сям'і бралі на сябе іншыя жанчыны, а ў малой - часцей за ўсё баба-павітуха. У гэным выпадку дзейнічаў добра адпрацаваны механізм сацыяльнай узаемадапамогі. Згодна з нормамі звычаёвага права, баба-павітуха на працягу двух-трох дзён наведвала парадзіху, прыносіла ежу для яе і іншых членау сям'і, купала дзіця, выконвала пэўную хатнюю работу, прыглядвала за дзецьмі.

    Гэты ж механізм сацыяльнага узаемадзеяння прадугледжваў наведванне парадзіхі і дзіцяці жанчынамі-сваячкамі, сяброўкамі, суседкамі, што з'яулялася першапачатковым этапам сымвалічнага прыняцця нованароджанага ў калектыў сваякоў і суседзяў. Карані гэтага звычаю звязаны, відавочна, з сямейна-родавымі перажыткамі і абшчынным ладам. У даследаваны ж перыяд наведванне парадзіхі жанчынамі, нягледзячы на шматлікія магічныя прыёмы, якімі яно суправаджалася, насіла ярка выяўлены практычны і гуманны характар.

    У заходнім і некаторых раёнах усходняга Палесся бытаваў звычай, згодна з якім наведванне парадзіхі ажыццяўлялася на працягу двух тыдняў і больш. У большасці усходніх раёнау Беларусі наведванне доўжылася адзін тыдзень. На астатняй тэрыторыі Беларусі парадзіху наведвалі на працягу 3 - 4 дзён. Выкананне гэтых звычаяў строга кантралявалася нормамі звычаёвага права. Былі прадугледжаны пэўныя правілы паводзін і для гасцей, і для парадзіхі. Практычны сэнс звычаяў наведвання заключаўся ў тым, што жанчыны прыносілі для парадзіхі (у асноўным) і яе сям'і высокакаларыйныя прадукты харчавання: яечню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла, на Палессі - яшчэ боршч, аладкі, варэнікі, сырнікі, кампот з сушаных чарніц (узвар).

    Мужчынам і незамужнім дзяўчатам забаранялася хадзіць ў адведкі. На Беларусі ў адзначаны перыяд выкананне звычаяў наведвання строга кантралявалася грамадскай думкай пэўнага калектыву. Так, асуджалася жанчына, якая не наведвала парадзіх, што ў свой час з аналагічнай мэтай прыходзілі да яе. У народнай этыцы былі выпрацаваны і для парадзіхі пэўныя правілы паводзін у час адведак. Згодна з этнаграфічнымі матэрыяламі, парадзіха, нават калі яна ўжо і была здаровая, ўбачыўшы гасцей, павінна была ўсё кінуць і хуценька легчы ў пасцель.

    Так яна прымала кожную наведвальніцу аж да хрышчэння дзіцяці. Жанчыны аддавалі ежу з разнастайнымі пажаданнямі: «з'еш, каб заклалася месца ў жываце», «што выйшла з радзільніцы, то штоб папоўнілася», «малае прыміця, а на большае выбачайце», і іншыя. Парадзіха ж у сваю чэргу, як прынясуць ёй якую страву, павінна была тут жа пакаштаваць і пахваліць. Гэта трэба было зрабіць, па народным меркаванні, каб самой хутчэй набрацца сіл, а ў дзіцяці каб добра раслі зубкі. У час адведак звычаем не прадугледжвалася застолле для жанчын, а калі яно ўсё ж было, то гаспадарыў (прыслужваў) муж. А так прысутнасць мужчын у хаце у гэты момант высмейвалася.

    Пра мужчыну, які выпадкова заходзіў у гэты час, потым па вёсцы казалі «ён пуп аблізаў». Звычайна парадзіха частавала (аддорвала) жанчын гарбузікамі, сушанымі чарніцамі, гарэхамі. Характэрна, што, знаходзячыся ў адведках па некалькі гадзін, ніводная жанчына зусім не цікавілася нованароджаным, каб не пашкодзіць яго здароўю (не ўракці). Але бабка ўвесь час знаходзілася пры дзіцяці, як бы ахоўвала яго. Калі ў незамужняй жанчыны з'яулялася незаконнанароджанае дзіця (байструк, крапіўнік, бахур), яна падвяргалася ўсеагульнаму асуджэнню, грамадскай ізаляцыі, да яе ў адведкі ніхто не хадзіў, акрамя павітухі і самай блізкай сяброўкі.

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/advedki




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz