ДЗЕДАВІЦА

НОЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НОЧ

    Віктар Каралькоў.

    Адрэзак сутак паміж заходам і заходам сонца, час цёмны і адпаведна небяспечны, звязаны з актывізацыяй прадстаўнікоўіншасвету “ўсіх рангаў і званняў”. Беларусы нават верылі ў існаванне асобных начных духаў – начніц (“цёмная ночка начніц спарадзіла”…).

    У Н. як час разгортвання іншасвету лічыліся непажаданымі і нават падкрэслена забараняліся “жывыя”, накіраваныя на самога чалавека дзеянні: нельга прычэсвацца, глядзецца ў люстэрка, спяваць, смяяцца ды інш.

    У той жа час Н. – самы момант для кантактаў з іншасветам: варажылі, прычароўвалі любых і адсушвалі нямілых, рабілі ліхое і замаўлялі хваробы. Існуюць і асаблівыя, незвычайныя Н., як правіла, звязаныя з межавымі пунктамі ў сістэме гадавога руху Сонца.

    Найперш гэта Н. з Купалы на Яна, калі, згодна з павер’ямі, чараўніцы рабілі людзям ліха: ламалі заломы. Капалі атрутнае карэнне, адбіралі малако ў кароў. У гэтую ж ноч адбываецца і шабаш на Лысай гары, акрамя таго, ведзьмы маглі абарочвацца ў жаб, свіней і інш.

    Дзеля аховы гаспадаркі рабілі розныя абарончыя захады. Н. на Купалле нельга лічыць зусім адмоўнай, праўдзівей казаць пра час адкрывання граніц і межаў.

    Вылучаюцца і рабінавая Н., “калі ўсё злое на свет на забаву выходзіць”, Н. з чацвярга на пятніцу Маслянага тыдня, калі “скаціна гаворыць”. Рознымі рытуальнымі дзеямі і павер’ямі поўнілася і Усяночная напярэдадні Вялікадня.

    У замоўных тэкстах Н. звязваецца са смерцю, вадой, цемрай, дэманічнымі істотамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3733

    НОЧ

    Ноч — час Чарнабога і яго памагатых. У цішы ночы вакол сядзібы збіраецца мноства розных Нядобрых Духаў. Яны валочацца па дарогах і вёсках, імкнуцца пранікнуць на сядзібы ці ў гаспадарчыя пабудовы, кеб рабіць свае нядобрыя справы, дзяля якіх яны былі створаны Багамі цемры і зла. Сярод іх ёсць тыя, што шкодзяць людзям, і тыя, што псуюць свойскую жывёлу.

    Ёсць у гадавым коле зямнога жыцця адна жахлівая ноч, якую беларусы завуць Аребінавай. За лета пладзіцца шмат Нядобрых Духаў, якія робяць вялікую шкоду людзям. Тады ўсе Багі Багоні яднаюцца, каб знішчыць чалавеканенавіснікаў. Кожнае лета здараецца такая Арабіневая ноч, калі ўсё злое з Таго Свету на Гэты Свет на забаву выходзіць.

    Вось у гэтую ноч адбываецца страшэнны віхор з перунамі і лівень. Ужо з вечера стаіць такая задуха, што жывёла б'ецца ў кашеры, бо не ведае куды дзецца. Сонейка заходзіць за хмару, бы за сцяну, а расы няма ні кроплі. На дварэ так ціха, быццам усё скамянела, толькі там-сям бліскае зарніца. Гэта Змей лыпае вачыма.

    Раптам загамоніць лес, дзесь далека загудзе, загрукоча ды сціхне. Толькі маланка паліць раз за разам, паліць ды паласуе неба то на захадзе, то на ўсходзе. То раптам загарыцца палова неба, то зробіцца яно цёмнае, бы ноччу возера. А неба? Што за ліха! Там быццам у гаршку кіпіць, так таўкуцца хмары.

    А маланка крышыць іх ды рве на кавалкі, рве ў шмаццё ды кідае цераз усё неба з аднаго боку да другога. Маланка паліць, неба раве, стогне ды грыміць, а дажджу няма. Бачна, што гэта не навальніца, не той град, што пасылае Бог, каб пакараць людзей за грахі.

    Гэта хтось з Багоў паварушыў апраметную, патурбаваў цёмныя сілы, бы хлапчук ражном гняздо вос, і яны закружыліся, заснавалі туды-сюды ды рынуліся ва ўсе бакі. Мітусяцца хмары, таўкуцца аблокі, грукацяць грымоты, гарыць неба, лес схіляецца ледзь не да зямлі, трашчыць ды стогне.

    А зямля, спалохаўшыся, хаваецца пад расліны. Ляжыць ціхенька і не дыхае, чакае, пакуль засвеціцца на ўсходзе святло ды пырснуць адтуль промні сонейка, якія разгоняць Нядобрых Духаў і запруць іх зноў у цемры апраметнай.

    Кожны забіты ці пакалечаны ў гэтую ноч ад буры і Перуна — абавязкова чараўнік. Таму яны так баяцца Арабінавай ночы.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/47.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz