ДЗЕДАВІЦА

ПАСКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАСКА

    Абавязковым атрыбутам велiкодных святкаванняў з’яўляецца хлеб. Хрысцiянскiя кнiжнiкi сцвярджаюць, што традыцыя сустракаць Вялiкдзень спецыяльна прыгатаваным для гэтага хлебам мае больш раннiя, яшчэ старазапаветныя вытокi, якiя сягаюць у часы iудзейскага рабства ў Егiпце.

    Штогод iудзеi адзначалi свята пачатку вясны, якое называлася "песах" або "свята апрэснакаў", г. зн. "прэснага хлеба мацот".

    Паданне часоў Старога Запавета сведчыць пра тое, што, зыходзячы з егiпецкага палону, iудзеi не паспелi як след заквасiць хлеб, таму прыхапiлi з сабой прэснае (без дражджэй) цеста. У паходных умовах яны змаглi прыгатаваць толькi самыя простыя ляпёшкi.

    З таго часу, сустракаючы Пасху, iудзеi моляцца Богу ў знак прызнання i ўдзячнасцi i абавязкова прычашчаюцца рытуальным хлебам.

    -Ісус Хрыстос, як сын iудзейскага народа, не парушыў гэтай традыцыi ў час апошняй Тайнай Вячэры, а толькi напоўнiў яе новым зместам. Ён пераламаў хлеб-апрэснак (славяне ламалi хлеб толькi на могiлках) i сказаў, што гэта яго цела, якое ён прыносiць у ахвяру за чалавечыя грахi.

    Пасля гэтага ў хрысцiянскай царкве быў уведзены хрысцiянскi абрад еўхарыстыi — прычашчэння, аднак замест "мацы" сталi выкарыстоўваць "паску", артос (грэч. — хлеб) i прасфору ("просвiрку"). У каталiцкай традыцыi апрэснакi захавалiся да нашага часу, iх называюць "аплаткi".

    - У беларусаў хлеб як важны складнiк прысутнiчаў практычна ва ўсiх каляндарных i сямейна-родавых святкаваннях. Пры гэтым сiмволiка хлеба ў традыцыйнай культуры беларусаў была надзвычай распрацаванай, шматзначнай, сэнсава арыентаванай на iдэалогiю свята.

    - У адрозненне ад старажытнай iудзейскай (падарожнай) традыцыi — выпякаць не квасны хлеб, беларусы не адышлi ад сваёй спрадвечнай традыцыi: цеста вымешвалi асаблiва старанна, дадаючы ў яго даволi багата яек i масла.

    Каб дрожджы добра "выхадзiлiся", а хлеб быў не ацеслiвы, а пышны, лёгкi, цеста некалькi разоў асаджвалi, пры гэтым ўсе дзеяннi з цестам трэба было рабiць у поўнай цiшынi.

    Калi цеста "паспела", яго раскладвалi па спецыяльна прыгатаваных формах, а зверху ўпрыгожвалi хрысцiянскай i дахрысцiянскай сiмволiкай: апаясвалi касой, рабiлi крыжык, з абодвух бакоў якога мацавалi дзве лiтары з таго ж цеста ?

    "Х" i "В", сiмвалiзуючыя галоўную iдэю свята — "Хрыстос Васкрос". -Пасхальны хлеб асвячалi разам з яйкамi i вяндлiнай, соллю i колцам каўбасы, або шматком паляндвiцы. Стаўленне да яго было як да самай святой рэчы ў жыццi сям’i, роду. Першае святочнае сталаванне пачыналася з яйка — iм пачынаўся свет.

    А далей дзялiлi абрадавы хлеб ужо як сiмвалiчны вынiк працоўнай дзейнасцi чалавека. Паску, гэтаксама як i яйка, дзялiлi на столькi частак, колькi дамачадцаў сабралася за святочным сталом.

    -Перад тым як сесцi за ранiшнi святочны стол, гаспадар браў асвечаную паску i iшоў да жытнёвага поля, каб паваражыць, якiм будзе ўраджай гэтага года. Ён выбiраў прыгожую рунь i ставiў пасярэдзiне паску.

    Калi жыта было вышэйшым, то гэта лiчылася добрым знакам — ураджай гэтага года будзе лепшым, чым мiнулагоднi, i, наадварот, калi вышэйшым быў хлеб (сiмвал мiнулага ўраджаю), то меркавалi, што сёлетнi ўраджай будзе горшым.

    - Гаспадыня выпякала некалькi пасак, i кожная з iх мела сваё прызначэнне. Адну аддавалi святару, адну — жывёле i пастуху пры першым выгане скацiны ў поле, адну пакiдалi для засевак (у кожнае насенне перад сяўбой клалi па кавалачку).

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

    ДЗЕ БУДЗЕ ПАСКА, ТАМ І ЖЫЦЦЁ ПРАДОЎЖЫЦЦА

    21.04.2009

    Адным з абавязковых страў велікодных святкаванняў з’яўляецца белая булка, або паска, як яе называюць у народзе. Зразумела, што такі надзвычайны святочны атрыбут не мог быць выкарыстаны толькі для рытуальнай трапезы.

    Рэшткі яго або спецыяльна захаваныя кавалкі засушвалі і пакідалі для асвячэння розных земляробчых і сельскагаспадарчых спраў. Увесь дзень хлопцы і дзяўчаты хадзілі па вёсцы і абменьваліся кавалачкамі паскі, пры гэтым хваліліся і ганарыліся тым, чый “каравай” быў вышэйшым і смачнейшым, а таксама прыгажэйшым зверху.

    У нас казалі: “У каго паска больш пышная, тая сям’я шчаслівейшая”. Зразумела, што ў кожнай хаце выпякалася адразу некалькі пасак. Па-першае, трэба было добра пачаставаць унукаў, якіх калісьці было багата, па-другое, адну трэба было абавязкова пакінуць, каб узяць на Радаўніцу на могілкі: пачаставаць далёкіх сваякоў і пакласці кавалачак на магілы памерлых.

    Цяжка зараз сказаць, па колькі штук пасак выпякалі ў вясковых сем’ях, але, думаецца, кожная гаспадыня прытрымлівалася сваіх сямейных правіл. У сабраны бярозавік разам з падсмажаным ячменем, акрайцам дражджавога хлеба, расолам з мочаных яблык дабаўлялі і кавалачак паскі.

    Невялікі кавалачак паскі клалі ў баразну побач з самымі першымі пасаджанымі бульбінамі. А яшчэ адзін засушаны кавалак гаспадыня клала ў варотах, калі першы раз выганяла ў поле карову.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31653




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz