ДЗЕДАВІЦА

ВАРОНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАРОНА

    Паводле народнай класіфікацыі належыць да “нячыстых”, нешанаваных і несцеражоных птушак. Вельмі прыстасаваная да ўмоў жыцця спадарожніца чалавека незаслужана была названая “дурной”.

    Біялагічная асаблівасцб В., яе здольнасцьперажыць зіму на месцы ( часам з часовымі вандроўкамі на поўдзень) паслужыла грунтам для этыялагічнага падання, паводле якога В. разам з усімі птушкамі спрабавала ляцець у вырай, але пасля першага дня палёту вельмі заганарылася, што адолела вялікую адлегласць і вырашыла вярнуцца і палюбавацца на свій шлях.

    Так яна рабіла кожны дзень, прыбаўляючы шторазу адлегласць, але кожны раз вяртаючыся дамоў. Так і заспела яе вясна дома, калі птушкі вярталіся з выраю. Вобраз В. падаецца больш у камічным, легкаважным тоне, ён адрозніваецца ад сімволікі чорнага ворана (крумкача, крука), у ім менш змрочнасці, злавеснасці.

    Усё ж карканне В. было прадвесцем нейкай бяды, пажару, пакражы. Крык В. “расшыфроўваецца” як “ук-раў, ук-раў!”, лічылася, што В. шмат бачыць, ведае. У некаторых мясцінах Беларусі верылі, што душы добрых людзей усяляюцца ў белых галубоў, лебедзяў, а благіх і злых – у крумкачоў і В.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/322




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz