ДЗЕДАВІЦА

ЗАМОВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАМОВА

    Рытмічна арганізаваныя творы формульнага характару, якім надавалася сіла магічнага ўздзеяння для дасягнення розных практычных мэтаў. Утылітарная накіраванасць З. ляжыць у аснове іх класіфікацыі. З. выкарыстоўваліся ў гаспадарчай, асабістай, сацыяльнай сферах, практычна ва ўсіх выпадках жыцця. Адсюль іх падзел на прамысловыя (гаспадарчыя), лячэбныя, любоўныя і сацыяльна-побытавыя (пазнейшае ўтварэнне). Найбольш архаічнымі з’яўляюцца прамысловыя і лекавыя З., у якіх адлюстравана ўшанаванне вады, Лесавіка, Хатніка і ахвярапрынашэнні ім. Уплыў хрысціянства на структуру і сутнасць З. з’яўляецца чыста намінальным (увядзенне хрысціянскіх персанажаў). У беларускай традыцыйнай супольнасці найбольш шырокае бытаванне мелі лячэбныя З., якімі валодалі не толькі знахары і чараўнікі, але і простыя вяскоўцы. У другой палове XX ст. у беларускай вёсцы ўсе асноўныя віды З. працягвалі бытаваць, не страціўшы свайго функцыянальнага прызначэння.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1772




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz