ДЗЕДАВІЦА

МАТЫЛЁК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАТЫЛЁК

    Паводле беларускіх народных уяўленняў, гэта душа чалавека, што адлятае ад яго пры сконе, альбо сама смерць, што прылятае да сваёй ахвяры, ці веснік смерці. Верагодна, уяўленне пра М. як душах памерлых першапачаткова звязвалася з начнымі матылькамі, што нечакана ляцелі на святло свечкі, палаючай лучыны ці лямпы.

    На Куццю, калі беларусы ўшаноўвалі сваіх дзядоў, урачыстая вячэра пачыналася тады, калі на небе першая зорка паказвала, што настаў начны час, а на змярканні, калі гусцелі цені па кутах хаты, гаварылі:” Ужо дзяды па кутах пасталі”. Калі адчыняліся дзверы і клікалі дзядоў на вячэру, то прыкметай прылёту душаў лічыўся любы рух у напрамку хаты, а прылёт начнога м. быў вельмі пераканаўчым знакам прысутнасці душы памерлага продка.

    На Дзяды гэта было добрым, чаканым знакам, у іншы час – нядобрым, бо нехта ў хаце памрэ (Гомельская вобл.). Знатавана інфармацыя, што калі да старой жанчыны, якая сядзела ля расчыненага вакна, прыляцеў начны М. і сеў ёй на рукаво, тая адразу ўсё зразумела і ласкава сказала: “Смерцічка ты мая”.

    Той жа ноччу яна памерла (Мінская вобл.). супрацьпастаўленне звычайных дзённых яскрава афарбаваных М. бляклых начных назіраецца ў польскай народнай традыцыі, там існуюць розныя назвы для іх – motyl і cma. З М. звязаны шматлікія прыкметы і павер’і. Па першых веснавых М. варажылі пра ўрадлівасць году (калі першы ўбачаны М. быў белы – год будзе ўрадлівы, хлеб белы, калі ж аранжавы ці чорны – чакай чорнага хлеба).

    Іншы варыянт прыкметы: шмат белых М. – дажджлівае лета, у кароў шмат малака; шмат аранжавых, чырвоных М. – сухое, гарачае лета, у пчол будзе шмат мёду (Брэсцкая вобл.). Па вышыні палёту першых М. беларусы варажылі пра ўраджай ільну: чым вышэйшы палёт, тым больш вырасце лён (Віцебская вобл.). М. выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях.

    Так, пылком М. націралі яйка для абрадавай велікоднай гульні “качанне яек”. М. потым адпускалі і сачылі за яго палётам: просты палёт азначаў удачу ў гульні, падзенне на зямлю – немінучы пройгрыш. Белага М. трэба было насіць у шапцы дзеля таго, каб лёгка знаходзіць птушыныя гнёзды (існаваў рэліктавы промысел, у якім удзельнічалі падлеткі і дарослыя хлопцы – збіранне перад Вялікаднем яек вадаплаўных і балотных птушак) (Мінская, Віцебская вобл.).

    Некаторыя дзеянні з М. перайшлі ў дзіцячыя гульні, дзіцячы фальклор. Так, злавіўшы вясной М., дзеці выкрыквалі заклічку: “Матыль, Матыль, дай мукі// Закалаціць буракі!” (Традыцыйную беларускую веснавую страву – боршч з квашаных буракоў для спажыўнасці падкалачвалі мукой, якой часам неставала) (Мінская вобл.).

    У іншых раёнах дзецям забаранялася лавіць М., каб не пашкодзіць малочнасці кароў (Брэсцкая вобл.). Існуюць павер’і, што душы ведзьмаў, стаўшы М., прыносяць шкоду людзям, свойскай жывёле, збожжу.

    Такія М. нападаюць на сонных людзей, душаць іх, выклікаюць начныя немарасці (мары, зморы). Беларусы лічылі, што некаторыя хваробы свойскай жывёлы выкліканыя М. Так, калі авечкі кашляюць і худзеюць, значыць, у іх нутро праніклі М., лічылася, што, зарэзаўшы такую жывёліну, знойдзеш у лёгкіх жывых М.

    Верылі таксама, што М. могуць завесціся ў галаве чалавека ад кашэчага варкатання. Такім чынам, з М. у народных уяўленнях шмат звязана. Яго таямнічае існаванне, двайное нараджэнне – спачатку вусенем, а потым метамарфозы ў М., выразная сувязь з надвор’ем і ўсім прыродным асяроддзем – усё абуджала народную фантазію, надавала таямнгічасць і значнасць гэтай істоце.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3413

    Б’ЕЦЦА, УЕЦЦА ШПАРКІ, ЛЁГКІ...

    Матылёк ва ўяўленні ўсходніх славян звязаны з іншым, “тым”, светам, чаму і стала атаесамляцца з душамі памерлых продкаў. У некаторых рэгіёнах матылёў і сёння завуць “душкамі”.

    У шмат-лікіх культурах матыль разумеўся, з аднаго боку, як здольнасць да пераўтварэння, да змен, як найвышэйшая прыгажосць, з другога боку, як хуткацечнасць і смерць. Усе гэтыя асацыяцыі ўзніклі на падставе біялагічнага развіцця матыля: вусень, які з’ўяляецца з адкладзеных яек, сімвалізуе жыццё.

    Пераўвасабленне вусеня ў кукалку, зімаванне ў такім стане, сімвалізуе часовую смерць, з’яўленне ўвесну матыля, якому давядзецца лётаць з кветкі на кветку, стала сімвалам прыгажосці і кахання.

    Так у вобразе матыля паядналася сімволіка жыцця, смерці, і, нарэшце, бессмяротнасці. Матылёк стаў сімвалізаваць душу, якая пакідае цела ў момант смерці. У хрысціянскай традыцыі менавіта выява матыля была на надмагільных камянях. Хрыстос, які трымае на далонях матыля, сімвалізуе ўваскрасенне.

    * Здавён было прынята памінаць памерлых, называючы іх імёны, у час, калі шмат матылёў лётае вакол вогнішча.

    * Паўсюдна існавала строгая забарона забіваць матылёў. Пры гэтым сталыя людзі казалі: “Не забівай матыля: ён цябе не кране, а можа, гэта твой памерлы дзядуля”. Ці так: “Чыясь душа прыляцела”.

    * Цікавы факт: на Віцеб-шчыне на афарбаваных велі-кодных яйках рабілі адбіткі крылаў матылёў.

    * Колер матыля, часам чорны, надзяліў гэту істоту ў народнай свядомасці негатыўнымі якасцямі, быццам бы ён — дэманічная душа, душа ведзьмака ці знахара.

    * Па форме і колеру матылёў прадказвалі ўраджай, надвор’е і іншыя падзеі:

    * Вялікая колькасць белых матылёў прадказвала шмат малака ў кароў гэтым летам і вялікія дажджы.

    * Чырвоныя матылі — будзе шмат мёду, а лета будзе сухім.

    * Па вышыні палёту першых матылёў меркавалі аб вышыні льну гэтым летам.

    * І сёння выслоўі “лётаць матыльком” азначаюць па-вярхоўнасць, легкадумнасць, а таксама “пустую” прыгажосць.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=23238




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz