ДЗЕДАВІЦА

БОЖЫЯ КАМЯНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БОЖЫЯ КАМЯНІ

    Наш шлях ляжаў у вёску Камяное, што недалёка ад вёскі Нізок. Назва, як кажуць, невыпадковая — на ўваходзе ў вёску ляжаць два вялікія камяні. Паводле геолагаў, 20 тысяч гадоў таму іх пакінуў ледавік. Вышыня аднаго з валуноў дасягае двух метраў.

    Кажуць, што раней камяні былі яшчэ большыя, а цяпер яны ўжо «ўраслі» ў зямлю, і што некалі яны былі адным вялікім каменем. Па легендах, на ім сяляне раней таньчылі, пакуль яго не раскалола маланка — «Пярун разбіў». Камні маюць назву – “Чортавы камяні”. Нездарма ж на іх паляваў Пярун!

    Бясспрэчна, гэтыя унікальныя помнікі прыроды былі ў свой час аб'ектамі язычніцкага пакланення. Сёння ж валуны ахоўваюцца дзяржавай. Вядомы беларускі навуковец Эрнест Ляўкоў у кніжцы «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» распавядае пра тое, што сярод беларусаў яшчэ з даўніх часоў захаваліся дзівосныя легенды і паданні пра камяні.

    Самым незвычайным пакланяліся. Дзе-нідзе іх да гэтага часу завуць «Божымі» камянямі. На некаторых з іх ёсць старадаўнія знакі і надпісы, захаваліся валуны з імёнамі язычніцкіх багоў — Перуна, Вялеса, Дажбога.

    Лёс многіх камянёў незвычайны — раскіданыя па лясах і палях нашай краіны, яны здзіўляюць і зачароўваюць людзей сваёй нязвыклай формай ці дзіўнымі ўзорамі-надпісамі. I яшчэ. Гэтыя камяні даюць зразумець: прырода, гісторыя і культура так цесна ўзаемазвязаны ва ўсіх сваіх праявах, што нельга адарваць адно ад другога.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/27/Таямнічымі_дарогамі_Уздзеншыны.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz