ДЗЕДАВІЦА

ЕРАТНІКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЕРАТНІКІ

    Міфічныя істоты, у якіх бачылі былых ведзьмароў і ведзьмаў, што перад смерцю хацелі адрачыся ад сваіх агідных паводзінаў, але не атрымалі дазволу сваіх валадароў – чарцей.

    Згубную дзейнасць Е. праводзяць ад вечаровых прыцемкаў да світання. Штоночы яны павінны падпільноўваць на дарогах запозненых падарожнікаў і мучыць людзей у іх дварах і пабудовах.

    Е. раптоўна абхоплівае ахвяру аберуч ці хапае яе за горла і трымае, пакуль тая не сканае. Пасля гэтага нячысцік, нацешыўся пакутамі ахвяры, выпівае цёплую кроў, а цела нявечыць.

    Е. няшмат, і ў бойцы яны неміласэрна грызуцца, драпаюцца, душаць адзін аднаго і пры гэтым ні адзін з іх ніколі не застаецца цэлы. Е., не баючыся грамавых стрэлаў, могуць быць параненыя вострымі металёвымі рэчамі і хутка гінуць ад уколаў і парэзаў.

    Гэтак людзі зжываюць іх са свету. Памерлы Е. ператвараецца ў смярдзючы прах, які разбуральна дзейнічае на здароўе людзей і жывёл, трапляючы праз ежу і пітво ў цела. Е. з’яўляецца мадыфікаваным вобразам вупыроў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1502




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz