ДЗЕДАВІЦА

МАКРЫНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАКРЫНЫ

    У сухое лета, калі зямля трэскалася ад сонечнага запалу, у дзень Макрыны бабы "рабілі макрыны" - выклікалі дождж. Народжаную ў дзень 1 жніўня пачыталі за Макрыну. Апранала яна лепшую сукенку, туфлікі атласныя. З раніцы неслі ёй са свайго поля, агарода колас, каб Макрына аднесла яго да вады, а рачная вада - да нябеснай, да вялікай, а тая бы пралілася на зямлю, не абыйшла бы ўраджая.

    Макрына каласок да каласка складае на белае палатно, апошнім кладзе каласок са свайго надзелу, завязвае ў ношку-вузельчык. Да поўдня да хаты Макрыны сходзяцца бабы і дзеўкі, усё апранутыя святочна. Належала надзець споднюю белую чыстую кашулю. Прыходзіла і баба-знахарка, вясковая вядзьмарка.

    І вось Макрына з сенцаў прыбраных выходзіць. Яна, руку на сэрца пакладучы, з берага рачнога сходзіла, бабы-знахаркі крок паўтарала. Макрына азірнецца - тая вясковая дзеўка, на якую погляд упадзе, як аб сонца-іголку наколецца; тады з месца ёй не схадзіць, па-за сябе глядзець ды поруч напагатове быць.

    А Макрына - у каралях чырвоных, у туфлях атласных, у сукенцы сіняй - ідзе да ракі. Як галіна вярбы гнуткая. У правай руцэ ў яе вузельчык з жытнімі ды пшанічнымі каласкамі. Вось баба-знахарка ў вады спыняецца. Развязвае вузел Макрына, кідае ў раку каласкі. На беразе застаюцца атласныя туфлікі, каралі.

    Уваходзіць у ваду рачную Макрына. "Раступіся і сыдзіся вада, адступі, сухая бяда, ад поля, ад зямелькі ўзаранай, ад падворка, ад хлебнага кораня". Па грудзі Макрына ў ваду акунаецца, выпростваецца. У ваду глядзіць: ці расце ў ёй жыта, ці каласуе пшаніца? Калі вада - як запал-птушка, б'е па ёй, Макрыне, ловіць яе, топіць, гэта засуха красуецца, не дае ўраджаю жыці.

    А калі не пад сілу Макрыне зладзіцца з запалам нябесным, уваходзяць у ваду бабы і дзеўкі. Усе - у белых кашулях. Адна Макрына ў сукенцы сіняй у рачной вадзе. Б'юць, хапаюць і ловяць бабы і дзеўкі залатыя абрысы ў вадзе. Хто-небудзь з мужыкоў, з хлопцаў не павінен у гэты час выходзіць да ракі, глядзець на купанне.

    Падглядзець - значыць бяду навесці на вёску. Ужо калі такога ўгледзіць стаяўшая на беразе, тая, што поглядам Макрыны спынена па-за сябе глядзець і вакол, то крыкне яна "тым, якія робяць макрыны", а тыя - не выпусцяць, зб'юць галінамі вярбы, у ваду загоняць беднага мужыка. На яго тады абвальваліся ўсе папрокі, усё пляткарства і злосці аб неўраджаі, аб пустой печы, аб худым жыцці-быцці.

    Так што мужыкі і не спрабавалі выйсці да ракі. Кожны быў заняты сваёй сялянскай справай, ладзіў граблі, тачыў касу, чысціў восець. Але калі была непагадзь у дзень 1 жніўня, то Макрына з хаты не выходзіла, бо думалася - за ёй і дождж выйдзе, і ўжо тады будзе ні праехаць, ні прайсці. Заль’е палі і агароды, пачнуцца недароды, холад будзе здзекавацца над каласамі хлебнымі, ад хаты да хаты, ад вёскі да вёскі хадзіць.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz